"Гарадзенская вандроўка 2024". Крыніца: Instagram / vandroukagrodno
Забег «Гарадзенская вандроўка» адбыўся ў цэнтры горада 16 чэрвеня. Удзельнікі прабеглі дыстанцыі 5 і 10 км. Hrodna.life паглядзеў фота і відэа з забегу.
Агулам на «Гарадзенскую вандроўку» запісаліся 820 удзельнікаў. Каля 40 чалавек — госці з іншых краін — Расія, Польшча, Латвія, Егіпет. Прыехала пабегаць нават гродзенка, якая ўжо шмат гадоў пастаянна жыве ў Аўстраліі! Скончыла забег 690 чалавек.
Пачатак маршрута быў на вуліцы Ажэшкі, а фініш на стадыёне «Нёман». Побач са стартам, у галоўным корпусе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, выдавалі стартавыя пакеты у шоперы з выявай Стэфана Баторыя. Медаль з такой жа выявай караля чакаў на фінішы кожнага, хто скончыць бег.
Перад пачаткам забегу адбылася агульная размінка. Таксама быў асобны забег для дзяцей. Дыстанцыі 60, 100, 200 і 400 метраў дзеці беглі на дарожках стадыёна «Нёман».
«Далучаюся да тых, хто лічыць @vandroukagrodno самым прыгожым стартам у РБ. Узлюбіла маршрут па маляўнічых вуліцах з мноствам уздымаў і спускаў (p.s. апошняя горка на 9 км амаль мяне прыбіла)», — напісала карыстальніца Instagram з нікам o_k_s__.
«Забег на 10 км. Дзікае спякотнае надвор’е і доўгія гродзенскія ўзыходы. Першыя пару кіламетраў ішлі на ўра, але потым спёка пачала вельмі моцна ўплываць, і хацелася акунуцца ў Нёман. Узнік невялікі дыскамфорт, але на маё шчасце ваш бегавы суетолаг на апошнім кіламетры ўзбадзёрыўся другім дыханнем і скончыў дыстанцыю!» — напісаў карыстальнік Instagram з нікам kulinkovich_vladimir.
«Няблага арганізаваная траса праз увесь горад, шмат валанцёраў, некалькі пунктаў з вадой і колай, добры стартовы пакет».
«Цяжка, спякотна, з доўгімі ўзыходамі. Але заўсёды з вельмі класным паслясмакам і гонарам за прароблены шлях», — напісаў карыстальнік Instagram з нікам a.kapchuk.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…