На складзе адной з раённых бальніц Гродзенскай вобласці знайшлі чатырохгадовыя запасы прадуктаў, тэрмін прыдатнасці якіх складае два гады. У выніку праверкі дасталася нават Міністэрству аховы здароўя.

Камітэт дзяржкантролю прыйшоў да высновы, што колькасць некаторых прадуктаў нават перавышае патрэбы бальніцы на чатыры гады. Пры тым установа запланавала на 2024 год закупкі гэтых жа прадуктаў за бюджэтныя сродкі без уліку сваіх запасаў, і нават паспела заключыць дамову на пастаўку.

Таксама на складзе знайшлі прадукты, тэрмін прыдатнасці якіх заканчваўся на наступны дзень або праз дзень пасля даты агляду.

Па выніках праверкі кошт сапсаваных прадуктаў бальніцы прыйшлося пакрыць у раённы бюджэт. Установе парэкамендавалі надалей улічваць існыя запасы пры закупках. Аб неабходнасці прадухілення такіх выпадкаў у іншых установах папярэдзілі і Міністэрства аховы здароўя.

Чытайце таксама: