У XIV Фестывалі нацыянальных культур у Гродне павінны былі прыняць удзел 36 нацыянальнасцей. Але насамрэч паўдзельнічала толькі 33. Куды падзелася частка ўдзельнікаў, расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур.

У апошнія дні перад фестывалем з яго зняліся тры нацыянальнасці: камерунцы, нігерыйцы і манголы. Як аказалася, уся справа ў графіку іспытаў ва ўніверсітэтах, дзе вучацца іх прадстаўнікі.

«На жаль, супалі дні фестывалю і здачы дзяржаўных экзаменаў у медыцынскіх універсітэтах», — расказала дырэктарка Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Вольга Якабсон.

Пры гэтым новыя нацыянальнасці на фестывалі 2024 года ўсё ж былі. З’явіліся бураты, мардвіны і прадстаўнікі Аргенціны.

Глядзіце, як прайшоў XIV Фестываль нацыянальных культур у Гродне. І параўнайце з тым, як прайшоў Фестываль нацыянальных культур у Клайпедзе.