Навіны

На Урыцкага адкрылася новае кафэ: 100 гадоў таму там было месца з такой жа назвай

Кафэ «У Грушы» адкрылася ў тэставым рэжыме па адрасе Урыцкага, 26. У меню — сняданкі і бліны, у інтэр'еры — стары мур і макрамэ.

Аднайменнае кафэ адкрылася ў будынку, дзе размешчаны апарт-гатэль «У Грушы». Уваход — у арцы, дзе раней размяшчаўся мексіканскі бар «Los Amigos» і атмасферны дворык з дываном на сцяне.

Меню, паводле водгукаў першых наведвальнікаў у сторыс, не мудрагелістае, а порцыі «зараджаныя на максімальную сытасць»: можна падзяліць на дваіх. У блінах баланьезэ вельмі шмат начыння, а сырнікі гатуюць па адмысловым рэцэпце і падаюць са свежай садавіной. Порцыя сырнікаў каштуе 13 руб., бліны вагой у 410 г — 15 руб. У меню ёсць сняданкі - англійскі (395 г), беларускі (440 г) і нават нарвежскі (320 г). За іх заплаціце 20 руб. Да сняданкаў могуць падаць келіх ігрыстага. Блінцы каштуюць 13−18 руб.: ёсць з грыбамі, з мачанкай, з тартарам з ласося, з баланьезэ і бешамелем. Можна замовіць суп, салаты.

У інтэр'еры памяшкання захавалі часткі старога мура. Жырандолі і вялікае люстэрка аформлены ў тэхніцы макрамэ.

Чаму «У Грушы»?

Назва і кафэ, і гатэля паходзіць ад назвы піцейнай установы «У Грушы» (па прозвішчы гаспадара), якая тут была ў пачатку ХХ стагоддзя. Пакоі наверсе здавалі ў наём. Калі будынак пачалі рэстаўраваць, новая гаспадыня вырашыла захаваць ранейшы нэймінг.

Кафэ пры гатэлі

Апарт-гатэль «У Грушы» напрыканцы 2021 года адкрыла былая юрыстка Алена Пракаповіч. У афармленні нумароў выкарыстоўвалі творы гродзенскіх мастакоў Аляксандра Сільвановіча і Юрыя Якавенкі, як рэпрадукцыі, так і арыгіналы. Двухпакаёвыя нумары каштуюць 180 руб. за суткі, аднапакаёвы — 150. Даступных для браніравання месцаў на сайце гатэля няма.

Кафэ тут планавалі адкрыць яшчэ з 2022 года, з часу адкрыцця апарт-гатэля. Яно павінна было з’явіцца побач з мексіканскім барам «Los Amigos». Аднак у выніку заняло яго месца: бар закрыўся ў 2023 годзе. Тады ўладальнікі не назвалі прычыны, але незадоўга да гэтага бар затапіла зверху.

Дворык з дываном на Урыцкага ў 2023 годзе. Фота: Instagram.com/vid_grodno
Падзяліцца

Апошнія запісы

Нерухомасць тыдня: на Фолюшы прадаюць кватэру з размаляваным балконам і вокнамі ў парк

Калі вы хацелі жыць у кватэры з уласнай фрэскай, ды яшчэ і блізка да прыроды,…

29 сакавіка 2025

6000 рублёў у месяц можна зарабляць з базавай адукацыяй: спіс вакансій

У Гродне ёсць амаль 600 працоўных месцаў, дзе хопіць базавай адукацыі (9 класаў). Зарабляць там…

29 сакавіка 2025

Улады: гродзенцы за суткі выкупілі кватэры ў новабудоўлі ў Грандзічах

"Гроднажылбуд" 27 сакавіка апублікаваў навіну аб выстаўленні на продаж кватэр у 18-павярховай новабудоўлі ў Грандзічах.…

28 сакавіка 2025

У Гродне адкрылася кафэ «Буржуйка» з абедамі навынас

Кафэ “Буржуйка” з абедамі навынас адкрылася па вул. Ткацкая, 14 у (раён Ласосна). Па цане…

28 сакавіка 2025

У Гродне менш за 10% вуліц патрабуюць пільнага перайменавання. Якія назвы найчасцей сустракаюцца ў Гродне?

Усяго 8% назваў вуліц Гродна звязаны з савецкімі і расійскімі вайсковымі дзеячамі і камуністамі, якія…

28 сакавіка 2025

У гродзенскім ЦУМе адкрываюць кафэ Grand Bistro. Гродзенцы незадаволеныя, што няма інфармацыі

Кафэ хуткага харчавання Grand Bistro адкрываюць на чацвёртым паверсе ЦУМа на Савецкай, 18, дзе раней…

28 сакавіка 2025