У пятніцу ўвечары, у 19.56, адміністрацыя гандлёвага цэнтра OldCity і шэраг гродзенскіх медыяў атрымалі паведамленне аб мініраванні ГЦ. Электронны ліст прыйшоў і ў рэдакцыю Hrodna.life.

Вось змест паведамлення:

ТРЦ OldCity заминирован.
Требуем прекращение поддержки войны в Украине.
У вас есть 5 часов на то, чтобы эвакуировать торговый центр.

На момант публікацыі гэтай навіны адміністрацыя OldCity не адрэагавала на пагрозы ў сваіх сацсетках або іншых публічных каналах.

UPD. Праз пяць гадзін пасля атрымання электроннага ліста нічога не адбылося. Гандлёвы цэнтр працуе ў штатным рэжыме.


OldCity — другі па велічыні гандлёвы цэнтр Гродна пасля «Трыніці». На гэты год запланавана пашырэнне OldCity за кошт прыбудоў.