Навіны

У «Палацы» Сямашкі працуе новае кафэ. Раней там прадавалі бургеры і шаўрму

Кафэ-бар «Соўл» размяшчаецца на цокальным паверсе будынка па вуліцы Калючынскай, 21. З пачатку траўня ўстанова працуе ў тэставым рэжыме з 11:00 да 23:00. Раней на гэтым месцы працавала шаўрмічная і бургерная «ШБ».

У кафэ-бары «Соўл» даволі лаканічны інтэр'ер. Ён выкананы ў чорных колерах з залатымі палоскамі. Ёсць барная стойка, а таксама фатэлі і сталы ў цёмных і шэрых колерах.

Кафэ «Соўл». Крыніца: Instagram/cafebar.soul

Што прапануюць у кафэ?

У кафэ ёсць абедзенае меню: у буднія дні з 11:00 да 17:00. Ва ўстанове прапануюць гарачыя стравы, гарніры, супы, гарачыя закускі, а таксама дэсерты і сэты для кампаніі. Цэны на ежу ў кафэ: ад 3 рублёў за вішнёвы кампот да 40 рублёў за 300 грам фаршыраванага ласося.

Таксама ў меню ёсць:

  • Крэветкі манго чылі - 25 руб.
  • Тартар з тунца — 18 руб.
  • Запечаная квяцістая капуста — 14 руб.
  • Фунчоза з ялавічынай — 25 руб.
  • Блінчыкі з бананам і шакаладам — 10 руб.

На старонцы кафэ ў Instagram раюць пакаштаваць фірмовы салат у стылі «Цэзар» з курыцай, а таксама чачавічны суп з вяленымі таматамі. Гэтыя стравы каштуюць па шэсць рублёў.

Акрамя гэтага, у кафэ прапануюць класічныя і аўтарскія кактэйлі. Напрыклад, каб асвяжыцца, прапануюць «Джын-тонік», а калі хтосьці любіць напоі больш моцныя, — «Нягроні».

Чытайце таксама: У Гродне адкрыюць кавярню ў нечаканым месцы: быццам блізка цэнтра, але пасярод прыватнага сектара

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025