Навіны

Нерухомасць тыдня: двухпакаёўка ў новым раёне з гардэробнай і відамі на закат

У Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра ў Каўбасіно. У кватэры ўладкавалі гардэробную. Лоджыю з выхадам са спальні ашклілі і ўцяплілі. Адтуль бачныя світанкі і заходы. Кватэра гатовая да пражывання і прадаецца з мэбляй і бытавой тэхнікай.

Плошча кватэры — 65,4 м². Яна находзіцца на вул. Суворава, 318а — у 3−4-павярховым доме на ўскраіне мікрараёна.

Пры рамонце выкарыстоўвалі аздобныя матэрыялы высокай якасці, сцвярджаюць гаспадары. У ваннай ёсць бойлер. Трубы там зачынілі тумбачкамі. Уваходныя дзверы прэміум якасці з добрай гукаізаляцыяй. Столі на кухні і ў калідоры зрабілі з убудаванай падсветкай. У зоне кухні - шматфункцыянальны гарнітур, убудаваная варачная панэль, духавая шафу, выцяжка. Сцены пафарбаваны ў чорны колер.

У зале таксама не пабаяліся яркіх фарбаў і зрабілі бірузовую сцяну. Дапаўняюць інтэр'ер мінімалістычныя паліцы. У спальні - ложак з месцамі для захоўвання і камода.

Абяцаюць прыгожы і акуратны пад’езд, добрых суседзяў, добраўпарадкаваны двор з дзіцячай пляцоўкай. Дом абсталяваны сістэмай відэаназірання. Ёсць паркоўка. Побач — Юбілейнае вадасховішча, крамы, аптэкі, школа.

Кошт — $ 64 500. Можна прыцягваць крэдыт, маткапітал і «Жыллёвы баланс».

Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: двушка на Дзевятоўцы з імітацыяй каміна, ружовай канапай і цёплай падлогай

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025