У Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра ў Каўбасіно. У кватэры ўладкавалі гардэробную. Лоджыю з выхадам са спальні ашклілі і ўцяплілі. Адтуль бачныя світанкі і заходы. Кватэра гатовая да пражывання і прадаецца з мэбляй і бытавой тэхнікай.
Плошча кватэры — 65,4 м². Яна находзіцца на вул. Суворава, 318а — у 3−4-павярховым доме на ўскраіне мікрараёна.
Пры рамонце выкарыстоўвалі аздобныя матэрыялы высокай якасці, сцвярджаюць гаспадары. У ваннай ёсць бойлер. Трубы там зачынілі тумбачкамі. Уваходныя дзверы прэміум якасці з добрай гукаізаляцыяй. Столі на кухні і ў калідоры зрабілі з убудаванай падсветкай. У зоне кухні - шматфункцыянальны гарнітур, убудаваная варачная панэль, духавая шафу, выцяжка. Сцены пафарбаваны ў чорны колер.















У зале таксама не пабаяліся яркіх фарбаў і зрабілі бірузовую сцяну. Дапаўняюць інтэр'ер мінімалістычныя паліцы. У спальні - ложак з месцамі для захоўвання і камода.
Абяцаюць прыгожы і акуратны пад’езд, добрых суседзяў, добраўпарадкаваны двор з дзіцячай пляцоўкай. Дом абсталяваны сістэмай відэаназірання. Ёсць паркоўка. Побач — Юбілейнае вадасховішча, крамы, аптэкі, школа.
Кошт — $ 64 500. Можна прыцягваць крэдыт, маткапітал і «Жыллёвы баланс».
Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: двушка на Дзевятоўцы з імітацыяй каміна, ружовай канапай і цёплай падлогай