Жыхарка Карэліцкага раёна прапаноўвала інтымныя паслугі ў анкеце на сайце знаёмстваў «Мята». За іх яна прасіла 20 рублёў. Міліцыя склала на жанчыну пратакол за прастытуцыю.

Жанчына жыве ў адной з вёсак Карэліцкага раёна і даглядае дзіця з інваліднасцю.

Суд Карэліцкага раёна 22 траўня вырашыў па ч.1 арт. 19.5 КаАП аштрафаваць яе на шэсць базавых велічынь (240 рублёў). Сама жанчына ў суд не прыйшла.

Такі штраф — тыповы для падобных спраў, мяркуючы з пастаноў у банку судовых рашэнняў.

Чытайце таксама: Навагрудчанін намаляваў член на чужым аўтамабілі - яго арыштавалі