Навіны

У Беларусі фіксуюць бум кляшчоў. Якая сітуацыя ў Гродне?

Сёлета ў Беларусі адзначаюць анамальны рост колькасці кляшчоў. Спецыялісты налічылі іх у 1,6 раза больш, чым у такі ж перыяд 2023 года. Чвэрць з іх заражаныя барэліёзам.

Нашэсце кляшчоў звязваюць з ранняй вясной і высокімі тэмпературамі. Гэта прывяло да іх з’яўлення ужо ў лютым, асабліва ў паўднёвых раёнах Беларусі.

За першыя пяць месяцаў года да медыкаў праз укусы кляшчоў звярнуліся больш за 6,6 тысячы чалавек, сярод іх каля 2,5 тысячы дзяцей. Найбольшую колькасць пацярпелых зафіксавалі ў Гродзенскай і Брэсцкай абласцях, а таксама ў Мінску, расказалі ў Мінздароўя.

Часцей за ўсё кляшчы кусаюць у лясных масівах (44%), у сельскай мясцовасці, на лецішчах (35%), у населеных пунктах і ў зонах адпачынку (12%).

Лабараторныя даследаванні паказалі, што каля 25% кляшчоў інфікаваныя барэліямі, якія выклікаюць хваробу Лайма. А вось інфіцыраванасць вірусам клешчавога энцэфаліту застаецца нізкай — каля 0,7% ад агульнай колькасці даследаваных проб.

Гродна і Гродзенскі раён у лідарах з вялікім адрывам

Усяго з 1 сакавіка па 6 чэрвеня да ўрачоў Гродзенскага раёна з укусамі кляшчоў звярнуліся 1287 чалавек, паведамляюць у Гродзенскім занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. З іх 583 укусы кляшчоў зафіксавалі на тэрыторыі Гродзенскага раёна, а 488 укусы — у самім Гродне. Астатнія выпадкі паходзяць з іншых тэрыторый (140) і невыяўленых месцаў (76).

Пры гэтым па ўсёй Гродзенскай вобласці з пачатку года да 6 чэрвеня зафіксавалі 1779 укусаў кляшчоў. Гродзенскі раён і Гродна «перамагаюць» з вялікім адрывам: у іншых раёнах вобласці за гэты перыяд фіксавалі ад 2 (у Воранаўскім раёне) да 72 (Астравецкі раён) зваротаў да медыкаў.

У Гродне з кляшчамі змагаюцца з дапамогай акарыцыдных апрацовак. У Гродне на апрацоўку зон адпачынку сёлета збіраліся выдаткаваць амаль 53 тыс. рублёў (€ 15,2 тыс.).

Небяспечныя не толькі ўкусы

Заразіцца вірусным клешчавым энцэфалітам можна таксама пасля ўжывання сырога казінага малака. Так, у Брэсцкай вобласці з пачатку 2024 года зарэгістравалі чатыры такія выпадкі.

Эпідэміёлагі нагадваюць, што максімальны прафілактычны эфект ад лячэння дасягаецца толькі ў выпадку, калі экстраную дапамогу пачалі ў першыя 72 гадзіны пасля ўкусу кляшча.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025