З’явілася праграма першага для Гродна гарадскога выпускнога. Свята правядуць на Савецкай плошчы 14 чэрвеня.
Мерапрыемства пачнецца ў 14.00 з урачыстых цырымоній у школах, дзе выпускнікам уручаць атэстаты. Потым удзельнікі перамесцяцца на плошчу Леніна. Адтуль пройдзе шэсце выпускнікоў да Савецкай плошчы.
Асноўная частка вячэрняй праграмы стартуе ў 20:00 з цырымоніі віншавання і ўзнагароджання найлепшых выпускнікоў 2024 года. Пасля гэтага адбудзецца святочны канцэрт з удзелам выступоўцаў з Беларусі і Расіі. Вечар завершыцца феерверкам у 22:55. Па школах выпускнікі раз’едуцца ў 23:15.
Праграма свята
- 14.00 – 17.00 – урачыстыя мерапрыемствы ва ўстановах адукацыі. Уручэнне выпускнікам атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі;
- 17.00 – 17.30 – пераезд ад устаноў адукацыі да плошчы Леніна;
- 18.40 – 19.30 – шэсце выпускнікоў ад плошчы Леніна да плошчы Савецкай;
- 19.30 – 20.00 – прэв’ю-шоу “Дарога да поспеху”;
- 20.00 – 20.30 – урачысты пачатак мерапрыемства; цырымонія віншавання выпускнікоў; узнагароджанне лепшых выпускнікоў 2024;
- 20.30 – 21.45 – святочны канцэрт. Выступленне артыстаў з Беларусі: Іван Зданюк, Лера Бернатовіч, Арцём Скароль, шоу-балет “Феерыя”, балет Вольгі Шамровай, Мікіта Бялько і Насця Краўчанка, Тэа і Вольга Рыжыкава, Dj Vladlen;
- 21.45 – 22.15 – выступ выканаўцы Фогеля (Расія);
- 22.15 – 22.25 – выступ Dj Jneva;
- 22.25 – 22.55 – выступ групы “Dabro” (Расія);
- 22.55 – 23.00 – феерверк;
- 23.15 – ад’езд выпускнікоў ва ўстановы адукацыі.


Чытайце таксама: «Гарадзенская вандроўка» ўжо праз тыдзень: перакрыюць цэнтр, а па вуліцах прабяжыць амаль сапраўдны «алень святога Губерта»



