Навіны

Нерухомасць тыдня: двушка на Дзевятоўцы з імітацыяй каміна, ружовай канапай і цёплай падлогай

Двухпакаёвую кватэру прадаюць у Гродне па вул. Ліможа, 6. На кухні і ўцепленай лоджыі ўсталявалі цёплую падлогу. У інтэр'еры залы сумясцілі далікатна-ружовы, шэры і травяны колеры. Утульнасць ствараюць дэталі - буфет, карціны, лямпа.

Агульная плошча — 55, 2 кв.м. Кватэра размешчана на апошнім паверсе дзевяціпавярховіка. Дом 1985 года пабудовы прайшоў капітальны рамонт.

Уладальнікі ўсталявалі металічныя ўваходныя дзверы, а ў прыхожай — шафу-купэ. Пры рамонце, запэўніваюць яны, выкарыстоўвалі якасныя матэрыялы. У пакоях выклалі ламінат высокага ўзроўню зносаўстойлівасці. У кватэры таксама замянілі электраправодку і ўдасканалілі выцяжку.

У зале ўстаноўлены рассоўныя дзверы-купэ. Ёсць імітацыя каміна: ён вас не сагрэе, але як палічку выкарыстоўваць можна. Спальня, у адрозненне ад залы, даволі аскетычная — тут шафа, ложак і дзіцячы ложачак.

На кухні з выхадам на лоджыю — гарнітур з убудаванай тэхнікай. Ёсць адна шафка і адкрытыя паліцы для захоўвання. Над працоўнай паверхняй ёсць дадатковае асвятленне. Чорны колер на кухні суседнічае з жоўтым і блакітным. Санвузел — раздзельны. На вокнах — энергазберагальныя шклопакеты.

Побач з домам — зручная транспартная развязка, прыпынкі грамадскага транспарту, дзіцячыя сады, школы, крамы, міні-рынак.

Цана — $ 54 000.

Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: трошка ў класічным стылі з «залатымі» мілітары-таршэрамі

Падзяліцца

Апошнія запісы

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025