Навіны

Гродзенка звольнілася, а потым даведалася пра дыягназ. Вярнуцца на працу не выйшла — яна пайшла ў суд

Гродзенка працавала вядучым эканамістам у адным з закрытых акцыянерных таварыстваў. У яе ёсць малалетняя дачка, якую яна выхоўвае адна. У 2021 эканаміст перанесла каранавірус у цяжкай форме. Яе здароўе пагоршылася. Прыкладна два-чатыры разы на год яна сыходзіла на бальнічны. Яна сказала, што гэта не падабалася працадаўцу. Пасля чарговай бальніцы бакі дамовіліся аб звальненні. А пазней гродзенцы паставілі цяжкі дыягназ — і яна захацела вярнуцца на працу.

У студзені і лютым 2024 года эканаміст зноў трапіла ў бальніцу. З яе слоў, праз чарговы бальнічны начальнік прымусіў яе напісаць заяву аб звальненні паводле пагаднення бакоў. Пад ягоным ціскам і праз хваробу яна напісала заяву, сцвярджае жанчына.

Перадумала звальняцца

У сакавіку эканамісту паставілі дыягназ, пры якім яна не можа хадзіць без дапамогі спецыяльнага абсталявання. Косткі яе шкілета паступова руйнуюцца. Жанчына перажывала. Яна лічыць, што знайсці новую працу ёй будзе складана. Таму яна вырашыла адклікаць заяву аб звальненні. Дакумент зарэгістравалі, але адказу не было.

Пазней на яе банкаўскую карту прыйшлі грошы. Па тэлефоне ёй сказалі, што яе звольнілі і гэта разлік. З загадам аб звальненні эканаміста не азнаёмілі, працоўную кніжку не аддалі. Гэта зрабілі пазней, калі яна прыйшла, каб перадаць бальнічны ліст для яго аплаты.

«Раптоўная страта працы»

Эканаміст мяркуе, што яе звольнілі незаконна — таму што яна спачатку адклікала заяву, а толькі потым яе азнаёмілі з загадам аб звальненні. Начальнік ведаў пра яе жаданне вярнуцца.

Таму жанчына падала ў суд заяву аб аднаўленні на працы, спагнанні сярэдняга заробку за час вымушанага прагулу і кампенсацыі маральнай шкоды. Яна хоча 2870,29 рублёў за 31 дзень «прагулу» і 2000 рублёў за маральную шкоду.

Эканаміст сцвярджае, што раптоўная страта працы падчас хваробы выклікала ў яе дэпрэсію і апатыю, страх за дачку. «Пагоршыўся стан здароўя, часта сталі турбаваць моцныя галаўныя болі, пастаянна адчувалася стомленасць, не магла заснуць па начах. З’яўлялася жаданне схавацца ад усіх, закрыцца ў сабе», — пералічвала яна ў судзе.

Начальнік і пракурор не згодныя з іскам

Працадаўца іск не прызнаў. Іх прадстаўнік распавяла, што яны добраахвотна дамовіліся аб канкрэтнай даце звальнення. Таму пазней кіраўнік адмовіў у адкліканні заявы аб звальненні. Пракурор таксама не знайшоў прычын для задавальнення іску. Суд Кастрычніцкага раёна Гродна 10 траўня пагадзіўся з імі — і не стаў яго задавальняць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Старадаўнія падвалы ў цэнтры Гродна прыцягваюць бізнес. Калі памяшканні можна выкарыстоўваць у камерцыйных мэтах?

На Савецкай вуліцы каля 80% падвалаў задзейнічаны пад бізнес, прыводзіць статыстыку газета “Гродзенская праўда”. Пры…

1 красавіка 2025

У Гродне адкрыецца школа барыста — арганізатары хочуць, каб ва ўстановах варылі якасную каву

Уладальнікі гродзенскіх кавярань «Крепкий белый» і «Крепкий черный» запускаюць школу барыста. Летась арганізатары ўжо праводзілі…

1 красавіка 2025

Гродзенец стварыў дакладную копію Фарнага касцёла ў мініяцюры — і друкуе фігуркі на 3D-прынтары

Гродзенец Ігар Апякун канструюе мэблю для круізных лайнераў - стварае прататыпы праз спецыяльную праграму. Ігар…

31 сакавіка 2025

Блогер-гісторык Яўген Аснарэўскі выдаў турыстычны даведнік па Гродне з аўтарскімі маршрутамі

Кніга «Удивительный Гродно» Яўгена Аснарэўскага выйшла ў мінскім выдавецтве «Рыфтур». Даведнік разлічаны і на турыстаў,…

31 сакавіка 2025

У Гродна прыйшоў новы трэнд — ранішнія рэйвы ў кавярнях

Як мінімум дзве гродзенскія кавярні, My Lover Berry і «Крепкий белый», вырашылі апрабаваць новы фармат…

31 сакавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Фолюшы прадаюць кватэру з размаляваным балконам і вокнамі ў парк

Калі вы хацелі жыць у кватэры з уласнай фрэскай, ды яшчэ і блізка да прыроды,…

29 сакавіка 2025