З 3 па 9 чэрвеня 2024 года ў Беларусі праходзіць рэспубліканская акцыя “Вандруй. Адчуй. Натхняйся» для папулярызацыі ўнутранага турызму. Падчас яе можна патрапіць на бясплатныя экскурсіі, паўдзельнічаць у майстар-класах, дэгустацыях і шматлікае іншае. Hrodna.life абраў найбольш цікавыя прапановы ў Гродне і Гродзенскай вобласці.
Арганізатары акцыі – Міністэрства спорту і турызму Беларусі і Нацыянальнае агенцтва па турызме. У ёй бяруць удзел турыстычныя аб’екты ўсіх абласцей Беларусі, уключаючы аграэкасядзібы, музеі, школы, рэстараны, гасцініцы, санаторыі, турыстычныя комплексы і інфацэнтры, дамы рамёстваў, экапаркі, заказнікі, галерэі, прадпрыемствы і спартыўныя аб’екты. Поўны спіс апублікаваны на афіцыйным партале Нацыянальнага агенцтва па турызме.
Падчас акцыі наведнікі змогуць:
- удзельнічаць у бясплатных экскурсіях і квэстах;
- наведаць дні адчыненых дзвярэй;
- прыняць удзел у майстар-класах;
- пакаштаваць стравы нацыянальнай кухні на дэгустацыях;
- даведацца аб новых паслугах і скарыстацца спецыяльнымі прапановамі.
Куды схадзіць у Гродна і Гродзенскай вобласці
| Хто праводзіць | Месца і кантакты | Дата | Што будзе |
|---|---|---|---|
| “Аквацэнтр” | Гродна, вул. Горкага, 82 80152447412, [email protected], https://aquacenter.by/ | 4 чэрвеня | Экскурсія, азнаямленне з базай “Аквацэнтра” і паслугамі |
| Галерэя “Гришук Арсенал” | Гродна, вул. Маркса, 11 80445219804, [email protected], https://arsenalgrodno.by/ | 4 чэрвеня | Наведванне экспазіцыі |
| Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей | Гродна, вул. Замкавая, д. 20 (Новы замак) 80152 71- 86-88, [email protected], https://grodno-museum.by | 5 чэрвеня | 15.00-17.00 – наведванне экспазіцыі Новага замка і выстаў з фондаў музея, куратарскія аглядныя экскурсіі (па папярэднім запісе на 15.00 і 16.00) |
| Каложская царква | Гродна, вул. Каложа, 6 80296277957, [email protected], https://kalozha.by/ | 3-9 чэрвеня | Наведванне экспазіцыі, экскурсія (паводле папярэдняй дамоўленасці) |
| Лютэранская кірха | Гродна, вул. Акадэмічная, 7а 80291570076, [email protected], http://luther.by/ | 7 чэрвеня | Экскурсія і канцэрт арганнай музыкі |
| Брыгіцкі касцёл | Гродна, вул. Маладзёжная, 2 80292863178, [email protected] | 4 чэрвеня | Наведванне, экскурсія (па папярэдняй дамоўленасці) |
| Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства | Гродна, зав. Тэлеграфны, 2 80152620602, [email protected], https://centrture.edu-grodno.gov.by/ | 4-5 чэрвеня | Двухгадзінная экскурсія па цэнтры горада |
| Музей лялькі «Лялька ў карагодзе жыцця» | аг. Індура, вул. Някрасава, 1 80257275565, [email protected], https://sites.google.com/view/lylkaby/ | 7-9 чэрвеня | Наведванне экспазіцыі, экскурсія |
| Рэспубліканскі ландшафтны заказнік “Азёры” | аг. Азёры, вул. Вакзальная, 12 8033 31 555 30, [email protected], www.gpu-ozera.by | 4 чэрвеня | Віртуальная 3D экскурсія па заказніку з дапамогай VR-акуляраў |
| Лідскі гісторыка-мастацкі музей | г. Ліда, вул. Перамогі, 37а 80154622009, [email protected], www.lixmuseum.by | 5 чэрвеня | Зборныя экскурсіі праводзяцца ў 11.00, 13.00, 16.00 |
| Музей лідскага бровара (ААТ “Лідскае піва”) | Ліда, вул. Міцкевіча, 32 80 29 363 18 76, [email protected], https://museum.lidskae.by/ru | 6 чэрвеня | Экскурсія па папярэднім запісе, колькасць месцаў абмежавана (25 чал.), 18+ |
| Свята-Георгіеўскі храм | г. Ліда, вул. Савецкая, 63 80293574699, [email protected] | 5-6 чэрвеня | Экскурсія. Іконы 18-19 стст., экспазіцыя старадрукаваных царкоўных кніг ад 1724 г., цудатворны абраз “Усіх тужлівых радасце” 19 ст. |
| Лясны экалагічны адукацыйны цэнтр “Парк Гарні” | г. Ліда, зав. Фурманава, 10 80154-611430, [email protected], lidaleshos.by | 4-5 чэрвеня | Экскурсія па дэндра-парку (40 відаў дрэў), алеі казак, пчальніку з апідамікам, вясельнай алеі і драўняным лабірынце з 1415 туй |
| Народны музей А.С.Пашкевіч (Цёткі) | г.п.Астрына, вул. Гродзенская, 58 80292681317, 80151430427, [email protected] | 4-7 чэрвеня | Экскурсіі |
| Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей | г. Смаргонь, вул. Кутузава, 23; аг. Крэва 80159246973, [email protected], https://museumsmorgon.by/ | 5, 7 чэрвеня | Экскурсіі па пастаяннай экспазіцыі музея і Крэўскім замку |
| Гальшанскі замак (Ашмянскі краязнаўчы музей) | аг. Гальшаны, вул. Замкавая, д. 64 801593 76752; 801593 23489, [email protected], http://oshmyany.museum.by | 4, 7 чэрвеня | 4 чэрвеня ў 14.00 і 15.00 – экскурсіі па Паўночнай вежы Гальшанскага замка. 7 чэрвеня ў 15.00 – квэст-гульня «Чорны замак Альшанскі» паводле рамана В. Караткевіча |
| Замкавы комплекс “Мір” | г.п. Мір, вул. Чырвонаармейская, 2 80159636270, [email protected], https://mirzamak.by | 5 чэрвеня | Тэматычная экскурсія “Абарончыя асаблівасці Мірскага замка” (двор замка, экспазіцыі залаў Паўднёва-заходняй і Цэнтральнай веж, турма). Час – 45 хвілін, група да 25 чал. |
| Карцінная галерэя Кастуся Качана | Навагрудак, вул. Замкавая, 9 80293460323, gallery. [email protected], Kachangallery.com | 7 чэрвеня | Наведванне экспазіцыі карцін К.Качана, калекцыя мастацкага каляровага посуду |
| Турыстычны інфармацыйны цэнтр г. Навагрудка | Навагрудак, вул. Малы замак (Замкавая гара) 80 1597 60747, 80 25 7846038, [email protected], www.novtour.by | 4, 8 чэрвеня | Аглядная экскурсія па Наваградку |
| Касцёл Міхала Арханёла ў Навагрудку | Навагрудак, вул. Міцкевіча, 1 80445522199, [email protected] | 4, 8 чэрвеня | Экскурсія, дзень адкрытых дзвярэй. Падзямеллі (крыпты) з пахаваннямі манахаў-дамініканаў і музеем старажытных прадметаў храма, касцёл, праслухоўванне 200-гадовага механічнага аргана, узыходжанне на хоры і інш. |
| Ваўкавыскі ваенна-гістарычны музей ім. Баграціёна | г. Ваўкавыск, вул. Баграціёна, 10 801512 (20667), 80 (29) 3938233, [email protected], http://volkovysk.museum.by/ | 4-5 чэрвеня | 4 чэрвеня – экскурсія, 5 чэрвеня – наведванне экспазіцый (акрамя камерцыйных выстаў) |
| Іўеўскі музей нацыянальных культур | г. Іўе, вул. 17 Верасня, 9 80159568035, [email protected], ivye-museum.by | 7 чэрвеня | Наведванне экспазіцый, квэст-гульня “Цывілізацыя” |
| Астравецкі гісторыка-этнаграфічны музей | г. Астравец, пр-т Энергетыкаў, 2 80159170154, [email protected], http://ostrovec.museum.by/ | 5-9 чэрвеня | 5 чэрвеня – экскурсія, 6 чэрвеня – наведванне экспазіцый, 7 чэрвеня – дзень адчыненых дзвярэй, 8 і 9 чэрвеня дзейнічае зніжка на паслугі |
| Музей-сядзіба М.К.Агінскага | Смаргонскі раён, аг. Залессе 801592 45786, 45784, [email protected], https://www.oginskizalesse.by/ru | 5 чэрвеня | Аглядная экскурсія па музеі ў 16.00, наведванне экспазіцыі і выставы з 16.00 да 17.00 |
| Дзятлаўскі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей | Дзятлава, вул. Першамайская, 12 8(01563)60927, [email protected], http://dyatlovo.museum.by/ | 5 чэрвеня | Касцюміраваная экскурсія па экспазіцыі, пачатак у 11.00 |
| Музей Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы | г.п. Вялікая Бераставіца, вул. Савецкая, 17 80151175978, [email protected], http://belkaberest.museum.by/ | 6 чэрвеня | Наведванне экспазіцыі, экскурсія |
| Слонімскі раённы краязнаўчы музей | г. Слонім, пл. Леніна, 1 80156263411, [email protected], slmuz.by | 9 чэрвеня | Наведванне 10 экспазіцыйных залаў |
| Больцініцкі культурна-турыстычны цэнтр | аг. Больцінікі 8(01594)76411, [email protected], centr_culture_voronovo | 8 чэрвеня | Экскурсія “Сцежкамі кахання Адама Міцкевіча”. Наведванне сядзібнага дома пач. ХХ ст, ляснога масіву «Гаёк», літаратурная замалёўка. Наведванне касцёла Святога Яна Хрысціцеля 1900-1906 г., аг. Беняконі і магілы Марылі Верашчакі |
| Кухарчык Таццяна Аляксандраўна | г.п. Поразава 80(29)2859395, [email protected] | 4-5 чэрвеня | Экскурсія-знаёмства з гісторыяй пасёлка і архітэктурнымі помнікамі ХІХ ст. |
| ТАА “Мядовы шлях” | аг. Парэчча, вул. Друскінінкайская ,7А 80296112114, [email protected], https://honeyway.by/ekskursiya.html | 4 чэрвеня | Экспазіцыя пчаліных домікаў ад борці да сучаснага вулля, работа з дымаром і медагонкай, фотазона. Раскажуць пра асноўныя этапы вытворчасці мёду, дэгустацыя ўсёй прадукцыі |
| Прыватнае прадпрыемства “РАТОВ” | Карэліцкі р-н, Ярэміцкі с/с, в. Даўгінава, 69 80333874647, [email protected], ratov.by | 9 чэрвеня | Экскурсіі па слімаковай ферме, пачатак у 12:00, 14:00 і 16:00 |
| Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр | Навагрудскі раён, в. Гнясічы 80291339733, [email protected], lavra.by | 8 чэрвеня | Экскурсія па Лаўрышаўскім манастыры (заснаваны 800 гадоў таму). Наведванне Елісееўскага храма, купелі, асвечаная вада ў капліцы Дванаццаці Святых Апосталаў |
| Жыровіцкі Свята-Успенскі стаўрапігіяльны мужчынскі манастыр | Слонімскі р-н, а/г Жыровічы, вул. Саборная, 57 80298869171, [email protected], https://zhirovichi-monastery.by/ | 4-5 чэрвеня | Экскурсіі |
| Царква Святога Міхала Арханёла, в. Сынкавічы | Зэльвенскі раён, в. Сынкавічы 80 (29) 667-78-99, [email protected] | 8 чэрвеня | Вольнае наведванне храма на працягу дня |
Читайте также: Байкфэсты, Viva Braslav і электронная музыка ў антуражы Burning Man. Сабралі фестывалі лета-2024 у Беларусі


