Навіны

Жыхары Гродна прапанавалі паставіць у горадзе помнік Быкаву. Вось што адказала Зоя Кулеша з гарвыканкама

Гродзенскі гарвыканкам адказаў гараджанам, якія збіралі подпісы за ўстаноўку помніка Васілю Быкаву ў Гродне. Адказ апублікавалі на сайце Petitions.by.

Васіль Быкаў на сцяне Старога замка

Паводле дакумента, які падпісаны намесніцай старшыні Гродзенскага гарвыканкама Зояй Кулешай, «стварэнне і ўсталяванне падобных аб’ектаў нармуецца палажэннем аб парадку стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва».

Гэта значыць, устаноўка помнікаў гістарычным асобам не ўваходзіць у кампетэнцыі гарвыканкама. Паводле палажэння, помнікі ў абласных цэнтрах можна ставіць толькі на падставе рашэнняў аблвыканкама. Праект помніка павінен таксама атрымаць заключэнне Міністэрства культуры і прайсці ўзгадненне ў прэзідэнта. Знешні выгляд і архітэктурнае рашэнне зацвярджае рэспубліканская мастацка-экспертная рада.

Намесніца старшыні Гродзенскага гарвыканкама Зоя Кулеша традыцыйна падпісвае падобныя адказы-адпіскі на звароты гродзенцаў. Напрыклад, гэта яна адказала гараджанам, што выканкам не ведае, куды зніклі шыльды паўстанцам 1863 года і Тадэвушу Касцюшку, якія 30 гадоў віселі ў цэнтры Гродна, а потым іх раптоўна знялі.

Колькі подпісаў сабралі пад петыцыяй

У сваёй петыцыі гродзенцы збіралі подпісы пад просьбай усталяваць у Гродне помнік пісьменніку Васілю Быкаву, які жыў у горадзе з 1947 па 1949 і з 1955 па 1972 гады. Яны спасылаліся на тое, што ў «Гродне, дзе жыў і працаваў Васіль Быкаў яго імя не ўвекавечана належным чынам». Агулам пад петыцыяй падпісаўся 31 чалавек.

У гродзенскі перыяд жыцця пісьменнік напісаў творы «Альпійская балада», «Мёртвым не баліць», «Дарога дадому», «Салдацкі лёс», «Ранак-світанак», «Сваякі», «Праклятая вышыня», «Круглянскі мост», «Круты бераг ракі».

Чытайце таксама: «З добрай энергетыкай». У Гродне можна набыць кватэру, у якой жыў Васіль Быкаў

Дзе ў Беларусі ўвекавечана імя Быкава

У петыцыі гродзенцы прывялі спіс, у якім акрэслілі месцы прысвечаныя Васілю Быкаву ў Беларусі.

  • вуліцы Быкава ёсць у Лельчыцах, Ждановічах, Смалявічах, Фаніпале;
  • на будынку Віцебскай дзіцячай мастацкай школы № 1 усталявана мемарыяльная дошка. Там з 1923 па 1941 года знаходзілася Віцебская мастацкая вучэльня, дзе з 1939 па 1940 год вучыўся Быкаў;
  • у вёсцы Бычкі, дзе нарадзіўся пісьменнік, у 2004 годзе адкрылі сядзібу-музей Васіля Быкава;
  • у 2014 годзе ў дачным пасёлку Ждановічы-6 адкрылі філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры «Музей-дача Васіля Быкава»;
  • у 2020 годзе на доме па вуліцы Максіма Танка, 10 у Мінску, дзе жыў пісьменнік, усталявалі мемарыяльную дошку.

Чытайце таксама: Да 99-годдзя Васіля Быкава: мапа гродзенскіх мясцінаў пісьменніка

Не першая спроба ўвекавечыць Быкава ў Гродне

У 2004 годзе гродзенскія журналісты і актывісты прапанавалі чыноўнікам перайменаваць адну з вуліц у цэнтры Гродна і назваць яе ў гонар Васіля Быкава. Тады для перайменавання прапаноўвалі вуліцу Свярдлова альбо бульвар Ленінскага камсамола.

Тады пад гэтай прапановай падпісаліся больш за 500 чалавек. Але ў гарвыканкаме адказалі, што перайменаванне вуліцы «пакуль прыпынена», а ў Гродне ўсталююць мемарыяльную дошку Васілю Быкаву, «астатнія прапановы будуць прынятыя да ўвагі». У выніку ні мемарыяльная дошка, ні вуліца імя Быкава ў Гродне не з’явіліся.

У 2010 годзе з’явілася інфармацыя, што гарадская тапанімічная камісія прапанавала прысвоіць імя Васіля Быкава адной з вуліц у Гродне. Меркавалася, што гэтую назву атрымае завулак Паповіча. У 2014 годзе планавалася, што адну з вуліц у мікрараёне Альшанка назавуць імем пісьменніка. Але гэтыя планы так і не рэалізавалі.

Летась 19 чэрвеня будзе 100 гадавіна дня нараджэння пісьменніка. А 22 чэрвеня споўніцца 21 год, як Васіль Быкаў памёр.

Чытайце таксама: «Разгледзелі зварот з выездам на месца». Улады Гродна адказалі на пытанне, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаецца кватэра — сапраўдны постсавецкі олдскул

На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…

21 лютага 2025