Колькасць укусаў кляшчоў сёлета павялічылася на 24% у параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года. Паразітаў робіцца больш, паведамляе тэлеканал «Гродна Плюс» са спасылкай на энтамолагаў.

Клешч, кляшчы
Клешч. Ілюстрацыйнае фота створана з дапамогай штучнага інтэлекту Copilot

Якія тэрыторыі ўжо апрацавалі ў горадзе?

У Гродне ад кляшчоў ужо апрацавалі тэрыторыі стацыянарных лагераў, тэрыторыі каля прыватных дамоў і прысядзібных участкаў па заяўках людзей (такая паслуга каштуе 3,49 рублі). Таксама спецыялісты апрацавалі зоны адпачынку. У Каложскім парку апрацоўвалі не ўсю зону адпачынку, а толькі тэрыторыі ўздоўж сцежак, танцавальных і спартовых пляцовак.

Калі адбудзецца другі этап апрацоўкі

Другі этап апрацоўкі запланавалі на канец жніўня 2024 года, але ўсё будзе залежаць ад колькасці кляшчоў і эпідэміялагічнай сітуацыі. Зараз спецыялісты праводзяць кантрольныя праверкі.

Чытайце таксама: У Гродне апрацоўваюць зоны адпачынку ад кляшчоў: графік і месцы

Колькі грошай выдаткавалі на апрацоўку ад кляшчоў?

Сёлета на акарыцыдную апрацоўку зон адпачынку планавалі выдаткаваць амаль 53 тыс. рублёў (€ 15,2 тыс.). Агулам ад кляшчоў планавалі апрацаваць 75,8 га.