Навіны

Рост коштаў на польскія нацыянальныя візы: што трэба ведаць беларусам

Плата за паўторны разгляд заявы на польскую нацыянальную візу (тып D) з 1 чэрвеня павялічыцца да € 135. Звычайная падача дакументаў на нацыянальную візу для беларусаў не падаражэе. Павышэнне цаны на звычайную падачу закране толькі грамадзян тых краін, з якімі ў Еўрасаюза няма дадатковых пагадненняў па кошту візаў.

Для грамадзян Беларусі, якія афармляюць нацыянальную візу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, памер збору застанецца ранейшым — € 35, удакладнілі ў Консульскім аддзеле Пасольства Рэспублікі Польшча ў Мінску.

Аднак змяненне платы за паўторны разгляд заявы на нацыянальную візу датычыцца і беларусаў. На перагляд заяву аб атрыманні візы можна накіраваць, напрыклад, у выпадку адмовы першы раз. Зараз гэтая працэдура каштуе € 80.

Кошт афармлення і разгляду заяў на атрыманне шэнгенскай візы (тып C) і іх паўторнага разгляду застанецца ранейшым. Для беларусаў гэта таксама € 35.

Хто можа атрымаць нацыянальную візу бясплатна

Нацыянальная віза тыпу D даецца максімальна на тэрмін аднаго года. Яна дае права на бесперапыннае знаходжанне на тэрыторыі Польшчы цягам года, у іншых краінах Шэнгена — не больш за тры месяцы на працягу паўгода. Да нацыянальных візаў адносяцца візы па «карце паляка», а таксама працоўныя, студэнцкія, гуманітарныя; нацыянальнымі могуць быць культурныя і спартовыя візы.

Ад збору за візу вызваляюцца:

  • асобы, якія прадставілі дакументы з пацвярджэннем неабходнасці іх паездкі з гуманітарных меркаванняў;
  • дзеці да 18 гадоў;
  • людзі, якія ўдзельнічаюць у навуковай, акадэмічнай, культурнай і мастацкай дзейнасці, у тым ліку ўніверсітэцкія і іншыя праграмы абмену;
  • студэнты, аспіранты і суправаджаючыя іх выкладчыкі,
  • тыя, хто падарожнічае з мэтай навучання ці стажыроўкі, у тым ліку ў рамках праграм абмену і іншых школьных мерапрыемстваў;
  • удзельнікі міжнародных спартыўных мерапрыемстваў і асобы, якія суправаджаюць іх у прафесійных мэтах;
  • удзельнікі афіцыйных праграм абмену, арганізаваных гарадамі-партнёрамі і іншымі гарадскімі ўтварэннямі;
  • прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці, якія вандруюць з мэтай навучання, семінараў і канферэнцый, у тым ліку праграмы абмену;
  • удзельнікі афіцыйных праграм прыгранічнага супрацоўніцтва Беларусі і ЕС;
  • інваліды і пры неабходнасці асобы, якія іх суправаджаюць;
  • асобы, якія падаюць заяву на атрыманне візы на падставе «карты паляка»;
  • муж грамадзянкі ці жонка грамадзяніна Польшчы, іх непаўналетнія дзеці або непаўналетнія дзеці іх мужа ці жонкі, іх бацькі або бацькі мужа ці жонкі, калі бацькі знаходзіцца на ўтрыманні грамадзяніна, грамадзянкі Польшчы або іх мужа ці жонкі.

Чытайце таксама: У Гродне найчасцей адмаўляюць у польскіх візах. Якая сітуацыя з «шэнгенам» для беларусаў?

Як мянялася цана на візы

Апошні раз польскія нацыянальныя візы даражэлі ў 2019 — да € 80. Але для беларусаў польскі бок рэгулярна адмяняў ці памяншаў аплату. Напрыклад, пасля падаўлення пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года МЗС Польшчы адмяніла візавыя зборы для беларусаў. Потым гэтую адмену працягвалі ў 2015, 2020 і 2022 гадах. З 1 студзеня 2023 года польская нацыянальная віза для беларусаў каштуе € 35.

Чытайце таксама: Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025