У Росі Ваўкавыскага раёна прадаюць бамбасховішча. Аддаюць яго за адну базавую велічыню (40 рублёў). Рэдакцыя Hrodna.life знайшла яго на сайце Дзяржкамітэта па маёмасці.
Па дакументах яно праходзіць як «збудаванне спецыялізаванае грамадзянскай абароны». Яго плошча — 59,8 м². У бамбасховішчы няма вады, электрычнасці, ацяплення і каналізацыі. З якой мэтай яго можна купіць, невядома.
Валодае ім «Ваўкавыская камунальная гаспадарка».
Чытайце таксама: «Каб супраціўнік не даведаўся». Як гродзенцам знайсці бамбасховішчы, калі яны засакрэчаныя