Кафэ "Тэмпл" у Гродне. Крыніца: newgrodno.by
Кавярню «Тэмпл» адкрылі 22 траўня на Маставой, 31 у Гродне. Наведвальнікі могуць самі выбраць зерне, напрыклад, з Танзаніі. Таксама ў меню ёсць сняданкі.
У меню ёсць аўтарскія варыянты напояў: капучына з хатняй карамеллю, ванільны персікавы латэ, раф з гімалайскай соллю або мускатны цытрус. Увечары госці кавярні могуць выпіць не толькі каву, але і папулярныя кактэйлі, аўтарскія напоі, сідр.
«Мы ствараем месца пра каву і эмоцыі. Праз смак, разнастайнасць гатункаў, рэцэптаў і тэхналогій заварвання», — напісалі на старонцы кавярні ў Instagram.
Кававае зерне «Тэмпл» закупляе ў мінскай фірмы «Manufactura», якая займаецца пражаннем кавы з 2014 года.
Кафэ знаходзіцца на цокальным паверсе будынка. У гэтым памяшканні раней працаваў бар «Молодость».
Часткова захаваўся інтэр'ер ранейшай установы, але дадаліся жоўтыя колеры. Таксама з’явіліся вялікія люстэркі для сэлфі («як у Pinterest») і «экзатычныя» малюнкі на сценах у стылі «наіўнага мастацтва». На вуліцы ля кавярні ёсць летняя пляцоўка са столікамі, навесам ад сонца, лежакамі, гамаком і нават невялікай каруселлю. Ёсць і другая пляцоўка — ва ўнутраным дворыку.
Час працы кавярні «Тэмпл»:
панядзелак — чацвер, нядзеля — 8.00 — 23.00
пятніца — субота — 8.00 — 00.00
Цэны на каву пачынаюцца ад 3 рублёў.
Таксама ў меню ёсць крафтавая гарбата.
У кавярні два меню: першае — з 8.00 да 16.00, другое — з 16.00 да 22.30. Там ёсць стартары, салаты, супы, сняданкі, паста, бургеры, панкейкі і сырнікі. Тартар па-азіяцку з ялавічынай, малінавым лукам і вустрычным соусам каштуе 18 рублёў, панкейкі са слабасалёным ласосем, вяршковым мусам і зелянінай 14 рублёў, міндальныя крэветкі тэмпура з малінавай сальсай 20 рублёў, французскі тост на вяршковай брыёшы з белай рыбай, рукалай, марынаваным агурком, соусам цэзар і тартар 12 руб, а бургер «Джым Бім» з бурбонам, двума ялавічнымі катлетамі, беконам і ананасам 20 рублёў.
Чытайце таксама: Жывая музыка ў Гродне: у якіх барах, кафэ і рэстаранах можна яе пачуць?
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…
На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…