Падчас XIV Фестывалю нацыянальных культур, які пройдзе 7−9 чэрвеня 2024 года, у Гродне будзе працаваць 19 нацыянальных падворкаў, пройдуць выставы і канцэрты, адкрыюць дошку памяці ахвярам генацыду, правядуць дыскатэку ад БРСМ. Публікуем поўную праграму фестывалю.
Пятніца, 7 чэрвеня
Парк Жылібера
10.00 — 20.00: «Горад майстроў», выстава-кірмаш
12.00 — 19.00: «Дарога памяці», праца перасоўнага комплексу Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (Мінск)
Культурны цэнтр «Фестывальны» (вуліца Тэльмана, 4)
10.00 — 20.00: «У коле фестывальнай сям'і», фотавыстава Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага фотаклуба «Гродна»
14.30: «80 мірных гадоў», прэзентацыя кнігі ТРК «Гродна Плюс»
Дэманстрацыйная зала Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці (вуліца Савецкая, 8)
10.00 — 19.00: «У творчым сяброўстве, адзінстве ды згодзе», выстава мастацкага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Навагрудскага раёна
Гродзенская выставачная зала (вуліца Ажэшкі, 38)
10.00 — 20.00: «Малюнкі і вобразы В’етнама», фотавыстава чорна-белай мастацкай фатаграфіі
вуліца Брыкеля, 3
11.00: «Маладая Беларусь», адкрыццё прыпынку грамадскага транспарту, прысвечанага студатрадаўскаму руху БРСМ
вуліца Ажэшкі, 9
12.00 — 20.00: «Паштовае падвор’е»
Каложскі парк
12.00: «Новым сябрам мы заўсёды рады», пасадка новых дрэў на «Алеі сяброўства»
вуліца Кірава, 1
12.30: адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў памяць аб ахвярах генацыду беларускага народа, загінулых на тэрыторыі Гродзенскай турмы ў гады Вялікай Айчыннай вайны
УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы»
12.30: «Разам мы адзіныя», міжкультурная маладзёжная дыялогавая пляцоўка нацыянальнасцяў
Парк Жылібера, брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан
15.30: «80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прысвячаецца…», цырымонія ўскладання кветак
Зала прыёму дэлегацый (вуліца Ажэшкі, 3)
16.00: «Адзінства народаў - залог Вялікай Перамогі. Беларусь — наш агульны дом», круглы стол з удзелам прадстаўнікоў нацыянальнасцяў
Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей, Новы замак (вуліца Замкавая, 20)
15.00 — 18.00: «Беларусь вачыма турыста», прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь
Лютэранская кірха Святога Іаана (вуліца Акадэмічная, 7а)
18.00: «Музыка народаў свету», канцэрт арганнай музыкі
Плошча Леніна, плошча Тызенгаўза
16.00: «Гонар беларускай зямлі ў адзінстве сям'і», праца тэматычных пляцовак абласцей Рэспублікі Беларусь
18.30: «Сябруюць дарослыя і дзеці», канцэртная праграма Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага эстрадна-сімфанічнага аркестра «Nota — Band» пад кіраўніцтвам Ю.Амельчанкі, ГУА «Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 2 г. Гродна»
14.00 — 21.00: арт-рэстаран пад адкрытым небам
20.00: тэатралізаванае шэсце нацыянальна-культурных грамадскіх аб’яднанняў
21.00: урачыстая цырымонія адкрыцця заключных мерапрыемстваў фестывалю
21.30: «Кола сяброўства», гала-канцэрт з удзелам майстроў мастацтваў Беларусі і нацыянальна-культурных грамадскіх аб’яднанняў
23.00: святочны феерверк
23.10: «Горад маладых: бітва ды-джэяў», маладзёжная дыскатэка БРСМ
Кінатэатр «Чырвоная зорка» (вуліца Сацыялістычная, 4)
22.00 — 01.00: «Памяць палаючых гадоў», кінатэатр пад адкрытым небам
Субота, 8 чэрвеня
вуліца Савецкая, парк Жылібера
9.00 — 20.00: «Горад майстроў», выстава-кірмаш
плошча Леніна
12.00: «Беларуская хата гасцямі багата», адкрыццё другога фестывальнага дня
плошча Леніна, плошча Тызенгаўза
13.00: «Мы ўсе адзіная сям’я», канцэрты-прэзентацыі творчых калектываў абласцей Рэспублікі Беларусь
17.00: «Шчасця, міру і дабра, беларуская зямля!», канцэртныя праграмы беларусаў замежжа: гурт «Арляня» (Беласток, Рэспубліка Польшча) і ансамбль беларускай песні «Завіруха» (Рыга, Латвійская Рэспубліка)
18.00: «Бывайце здаровы, жывіце багата!», канцэртная праграма народнага ансамбля беларускай песні «Медуніца» і народнага вакальнага ансамбля «Белая Русь», г. Томск, Расійская Федэрацыя
20.00: «Вялікі канцэрт — лепшае», канцэртная праграма тэатра эстрады «Дом мастацтваў» горада Калінінграда, Расія.
Фестываль «Галоўны па мясе» (плошча Леніна)
12.30: «Казка становіцца быллю», адкрыццё фестывалю
12.45 — 20.00: гульнявыя пляцоўкі, віктарыны, майстар-класы, мясныя латарэі і кулінарныя шоу ад шэф-кухароў
21.00: «Гаворыць і паказвае фестываль «Галоўны па мясе»: прамая трансляцыя канцэрта з пл. Савецкай
22.00: «Вячэрні канцэрт» фестывалю «Галоўны па мясе» пры ўдзеле Яўгена Якуша, гурту «Фартысіма», шоу барабаншчыкаў «Перцы»
плошча Савецкая
11.00 — 23.00: арт-рэстаран пад адкрытым небам
14.00: «Беларусь — мая краіна», канцэртная праграма замежных студэнтаў ВНУ горада Гродна
15.00: «У суквецці дружбы і адзінства», канцэртная праграма творчых калектываў Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры
16.00: «Музыка кіно народаў свету», урачыстая цырымонія закрыцця заключных мерапрыемстваў фестывалю і ўзнагароджанне ўдзельнікаў фестывалю
18.00: «У суквецці дружбы і адзінства», працяг канцэртнай праграмы творчых калектываў Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры
21.00: канцэрт Вані Дзмітрыенкі (Расія)
вуліца Ажэшкі
11.00 — 17.00: «Паштовае падвор’е»
Футбольны манеж ЦСК «Нёман»
12.00: «Мама, тата, я — футбольная сям’я», фестываль футбольных сем’яў
Гродзенскі дзяржаўны гістарыка-археалагічны музей, Новы замак (вуліца Замкавая, 20)
12.00 — 16.00: «Беларусь вачыма турыста» — прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь
12.00 — 16.00: РАБОТА НАЦЫЯНАЛЬНЫХ ПАДВОР’ЯЎ на вуліцах горада: вуліцы Ажэшкі, Савецкая, Замкавая, Калючынская, Найдуса
Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Карскага (вуліца Ажэшкі, 17)
13.00: «Гарадзенскі ЛітФэст», абласны фестываль кнігі
16.00: «Бібліялета: нацыянальная кніга», публічныя чытанні твораў нацыянальных аўтараў. Спецыяльныя госці - заслужаны работнік культуры Аўтаномнай Рэспублікі Крым В.Н.Бартохаў (Алушта), С.Валодзька, паэт, перакладчык, член Саюза пісьменнікаў Беларусі (Рыга)
парк Жылібера, Летняя эстрада
10.00: «Музыка маёй сям'і», канцэртная праграма з удзелам людзей з інваліднасцю
12:00: «Планета дружбы», маладзёжная танцавальная пляцоўка Гродзенскага дзяржаўнага абласнога Палаца творчасці дзяцей і моладзі
15:00: «Разам весела крочыць», канцэртная праграма дзіцячых творчых калектываў Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры
17:00: «Мелодыі Перамогі», канцэртная праграма ГУА «Гродзенская дзіцячая школа мастацтваў імя Антонія Тызенгаўза»
18.00: «Музыка запальвае сэрцы», канцэртная праграма гродзенскіх кавер-груп
12.00 — 18.00: фестывальныя пляцоўкі ў парку Жылібера:
- - «Спартыўнае падвор’е», спартыўна-забаўляльная інтэрактыўная праграма
- - «Казкі свету», прадстаўленні батлеечных тэатраў
- - «Фарбы фестывалю», пленэр юных мастакоў
- - «На ўсю хуткасць», коннае шоу
22.00: «Агністыя фантазіі», фаер-шоу
Панарамная пляцоўка (вуліца Дарвіна)
15.00−16.00: «Свет у сэрцах і песнях», канцэртная праграма Дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 1 імя Ю.У. Семянякі
Нядзеля, 9 чэрвеня
Аўгустоўскі канал, шлюз Домброўка
13.00: Касцюміраванае тэатралізаванае шэсце ўдзельнікаў трэцяга дня заключных мерапрыемстваў XIV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур
13.15: «Аўгустоўскі канал — сувязь часоў, пакаленняў і рэк», урачыстае адкрыццё трэцяга дня заключных мерапрыемстваў фестывалю і турыстычнага сезона на Аўгустоўскім канале
13.45: Канцэрт калектываў аматарскай творчасці Гродзенскай вобласці «Гродзеншчына гасцінная»
15.00: IX адкрыты рэгіянальны фестываль-конкурс харэаграфічнага мастацтва «Танцавальная карусель»
17.00: Канцэрт ансамбля танца, музыкі і песні «Талака» Віцебскай абласной філармоніі пад кіраўніцтвам Заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалая Падаляка
17.45: «Спадчына майго народа», патрыятычны флэшмоб да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
18.00: «Дыска-хіт на Аўгустоўскім канале — 2024», выступленне кавер-гуртоў
Фестывальныя пляцоўкі
13.00 — 18.00: «З гісторыі Аўгустоўскага канала»: гульнявая прастора, прысвечаная 200-годдзю пачатку будаўніцтва і 20-годдзю пачатку рэканструкцыі Аўгустоўскага канала
13.00 — 18.00: Тэматычная пляцоўка да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў: аўтасцэна, музейныя экспазіцыі пад адкрытым небам, пікнік-зона «Франтавы абед», фотахроніка, віртуальная галерэя, фотападарожжа
13.00 — 17.00: «Пачастунак»: гастрафэст страў беларускай кухні Гродзенскай вобласці: прэзентацыя страў рэгіянальнай беларускай кухні, майстар-класы, конкурс хуткаснага паядання каўбасак
13.00 — 17.00: «Павязь часоў»: выстава-кірмаш вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва майстроў Гродзенскай вобласці
13.00 — 16.00: «Свет атракцыёнаў»: ліманадны боўлінг, футбольны дартс, більярдбол, міні-гольф, крыжыкі-нулікі
14.00 — 18.30: «Мы будуем горад — порт»: паказальныя выступленні радыёкіраваных мадэляў народнай студыі тэхнічнай і мастацкай творчасці Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці; інтэрактыўна-гульнявая пляцоўка: малюем, фарбуем, усталёўваем шлюзы, канструюем лодкі, байдаркі, фестываль фарбаў, пеннае шоу, казкі на траве, вечарынка ў стылі TikTok, фотапляцоўкі
14.00: «Рыбалка па-беларуску»: фестываль рыбнай лоўлі; адкрытыя спаборніцтвы па турысцка-прыкладным мнагабор'і ў тэхніцы воднага турызму; майстар-класы па катанні на байдарках, каноэ, каяках і катамаранах
14.00 — 20.00: «Магія Аўгустоўскага канала», арт-тэрыторыя: «Магія рытму», шоу барабаншчыкаў; «Магія танца і гуку», гульнявая праграма; «Магія агню», фаер-шоу
15.00: «BEER-СТАРТЫ», III рэгіянальныя адкрытыя спаборніцтвы па хадзьбе з перашкодамі
15.30: Спаборніцтвы «Бітва лесарубаў»
16.00: Спаборніцтвы па колцы дроў
На працягу дня:
- выстава тэхнікі Гродзенскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях
- выстава-прэзентацыя РГОО «ТВВОД»
- выстава-прэзентацыя лясных гаспадарак Гродзенскай вобласці
- экскурсія па музею гісторыі Аўгустоўскага канала і гаспадарчых пабудовах 20 стагоддзя
- катанне на цеплаходзе па Аўгустоўскім канале