Рух аўтобусаў па прыгарадным маршруце № 295С “Гродна – Аўгустоўскі канал” пачнецца з 1 чэрвеня. Гэта сезонны маршрут, які працуе ўлетку па выхадных. Аб аднаўленні маршруту паведаміла абласное прадпрыемства “Аператар пасажырскіх перавозак”.

Аўтобус будзе адпраўляцца ад гродзенскага аўтавакзала ў 10:15 і 19:00, ад канцавога прыпынку “Аўгустоўскі канал” – у 11:45 і 20:05. Аўтобус будзе хадзіць па суботах і нядзелях.

Чытайце таксама: 200-годдзе Аўгустоўскага канала адзначаць у межах Фестывалю нацыянальных культур