Раней Hrodna.life распавядаў, што жыхарку Астраўца судзілі за апублікаванае ў «Аднакласніках» сумеснае фота яе мужа з палюбоўніцай. З матывіровачнай часткі сталі вядомыя іншыя падрабязнасці: закаханыя працавалі ў мясцовым РАУС і пра іх раман ведалі калегі. Жонка здрадніка пайшла да начальства і ўсё распавяла — тады палюбоўніцу звольнілі.
Жыхарка Астраўца апублікавала ў «Аднакласніках» сумеснае фота палюбоўніцы з яе мужам і распавяла, што ў іх адносіны. Палюбоўніца вырашыла, што гэтым яна распаўсюдзіла персанальныя дадзеныя і парушыла п. 3 арт. 4 і п. 1 арт. 8 Закона
Жонка — супрацоўніца раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях — распавяла ў судзе, што пераслала сумесную фатаграфію свайго мужа з палюбоўніцай яе бацьку. Яна патлумачыла яму, што яго дачка два гады спіць з яе мужам. Жанчына хацела, каб мужчына паўплываў на дачку.
Палюбоўніца, якая выступала ў судзе пацярпелай, пацвердзіла, што два гады сустракалася з жанатым мужчынам. Ведала, што ў яго ёсць жонка і двое дзяцей. Бацька ж не ведаў пра яе раман. Пацярпелая распавяла, што жонка яе каханага хадзіла да кіраўніцтва Астравецкага РАУС і распавяла пра іх адносіны. Пра гэта стала вядома калегам і яе звольнілі з працы. Праўда, тое, што звальненне было звязанае са службовым раманам, у судзе не даказалі.
У судзе выступіў і муж адказчыцы. Ён сказаў, што два гады быў у інтымных адносінах з калегай. Паводле яго, у калектыве пра гэта ведалі. Сумесныя фатаграфіі ён захоўваў у тэлефоне — там іх і знайшла яго жонка.