Навіны

У Новым замку ў Гродне адкрыюць кафэ ў французскім стылі

Вулічная кавярня ў французскім стылі адкрыецца проста ў двары Новага замка. Яно будзе працаваць толькі чатыры месяцы ў цёплы сезон — з чэрвеня па верасень.

VB Cafe пачне прымаць гасцей ужо з 1 чэрвеня. Установа на Замкавай, 20 размесціцца на летняй тэрасе каля левага крыла замка.

Паабедаць там не атрымаецца — можна будзе толькі папіць кавы. Таксама будуць іншыя напоі і дэсерты. З фішак рыхтуюць, напрыклад, нестандартныя сіропы — архідэя, суніца, бурбонская ваніль, сметанковы касач.

Кавярня будзе працаваць з 9.00 да 22.00.

Планы адкрыць кафе ў Новым замку былі яшчэ да пандэміі. Раней разглядалі варыянт кафэ ў адным з флігеляў, дзе размяшчаецца архіў.

«Калі не атрымаецца — буду выбіраць, дзе адпачываць»

Гаспадыня кафэ — Віялета Бялко, уладальніца кветкавага бізнесу з аптовым складам у Гродне. Таксама Віялета праводзіць сустрэчы кніжнага клуба, вядзе кулінарны блог.

Падпісаць дамову арэнды для кавярні ў гэтым месцы ёй дапамог муж, расказала Віялета ў сваім Instagram. У рэстаранным бізнэсе для яе гэта першы досвед. Ці будзе працяг праекту, заснавальніца пакуль не вырашыла. Гэта будзе залежаць ад таго, ці спадабаецца, і ці акажацца бізнэс прыбытковым.

«Мы вырашылі адбіцца „малой крывёй“, паспрабаваць, і калі нам спадабаецца, зойдзе, атрымаецца, вам будзе падабацца ў нас у гасцях, мы будзем думаць пра нешта далейшае. Калі не — згарнем усё гэта, і лепш я буду выбіраць, дзе адпачываць — на Мальдывах або ў Дубаі», — распавяла бізнэсвумэн у адной са сторыз.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025