Навіны

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і дзве паўразбураныя вежы, а адну вежу пабудавалі з нуля. Зараз на ёй ідуць аздабленчыя працы. Актуальныя фотаздымкі з рэканструкцыі замка ў Любчы апублікаваў Onliner.

Аздабленчыя працы адбываюцца на найноўшай вежы замка — дазорнай (паўночнай). Далей у планах — аднавіць усходнюю вежу і адбудаваць чарговую частку агароджы, пад якую ўжо залілі фундамент. Пасля поўнага аднаўлення замак хочуць пераўтварыць у турыстычную адметнасць.

Любчанскі замак: гісторыя з’яўлення, заняпаду і рэканструкцыі

Любчанскі замак першапачаткова быў драўляным. Яго пачаў будаваць Ян Кішка ў 1581 годзе. Тады каменнай была толькі ўязная вежа. Будаўніцтва каменнага замка скончылі ў XVII стагоддзі пры Радзівілах. Тады ж мястэчка Любча атрымала Магдэбургскае права ад караля Жыгімонта Вазы.

Падчас вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй у 1654−1667 гадах Любчанскі замак практычна цалкам зруйнавалі. Аднаўляць яго пачалі толькі ў XIX стагоддзі. Гэтым займаліся новыя ўладальнікі - Фальц-Фейны. На месцы гаспадарскага дома яны пабудавалі двухпавярховы палац у стылі англійскай неаготыкі, а побач з параднай вежай — гасцявы дом.

Падчас Першай і Другой сусветных войнаў палац разбурылі. Ацалелі толькі дзве вежы на кутах. Пасля войнаў на фундаменце палаца пабудавалі школу.

Замак пачаў рэканструяваць у 2003 годзе Іван Пячынскі. Доўгі час рэканструкцыя трымалася амаль выключна на яго ініцыятыве і працы валанцёраў. Пазней да адбудовы замка далучыўся «Прыёрбанк» і іншыя арганізацыі.

Рэканструкцыю замка ў Любчы часта крытыкуюць гісторыкі і спецыялісты па ахове спадчыны як навукова неабгрунтаваную і валюнтарыстычную.

Чытайце таксама: Замок в Любче, самый старый костел и забытая усадьба — путешествие за 1 день

Падзяліцца

Апошнія запісы

Старадаўнія падвалы ў цэнтры Гродна прыцягваюць бізнес. Калі памяшканні можна выкарыстоўваць у камерцыйных мэтах?

На Савецкай вуліцы каля 80% падвалаў задзейнічаны пад бізнес, прыводзіць статыстыку газета “Гродзенская праўда”. Пры…

1 красавіка 2025

У Гродне адкрыецца школа барыста — арганізатары хочуць, каб ва ўстановах варылі якасную каву

Уладальнікі гродзенскіх кавярань «Крепкий белый» і «Крепкий черный» запускаюць школу барыста. Летась арганізатары ўжо праводзілі…

1 красавіка 2025

Гродзенец стварыў дакладную копію Фарнага касцёла ў мініяцюры — і друкуе фігуркі на 3D-прынтары

Гродзенец Ігар Апякун канструюе мэблю для круізных лайнераў - стварае прататыпы праз спецыяльную праграму. Ігар…

31 сакавіка 2025

Блогер-гісторык Яўген Аснарэўскі выдаў турыстычны даведнік па Гродне з аўтарскімі маршрутамі

Кніга «Удивительный Гродно» Яўгена Аснарэўскага выйшла ў мінскім выдавецтве «Рыфтур». Даведнік разлічаны і на турыстаў,…

31 сакавіка 2025

У Гродна прыйшоў новы трэнд — ранішнія рэйвы ў кавярнях

Як мінімум дзве гродзенскія кавярні, My Lover Berry і «Крепкий белый», вырашылі апрабаваць новы фармат…

31 сакавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Фолюшы прадаюць кватэру з размаляваным балконам і вокнамі ў парк

Калі вы хацелі жыць у кватэры з уласнай фрэскай, ды яшчэ і блізка да прыроды,…

29 сакавіка 2025