Атракцыён у Лідзе, з якога з вышыні выпала дзяўчынка. Скрыншот відэа СК Hrodna.life
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі ў артапеда-траўматалагічнае аддзяленне.
Пасля атрымання траўмы дзяўчынку даставілі ў Лідскую цэнтральную раённую бальніцу, дзе ёй аказалі першую дапамогу, правялі інтэнсіўную тэрапію і кансіліум з удзелам рэспубліканскіх спецыялістаў. Праз суткі пацыентку перавялі ў стацыянар Гродзенскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы, дзе працягнулася інтэнсіўная тэрапія. Дзяўчынку прааперавалі.
Зараз аднаўленне ідзе дастаткова інтэнсіўна, і яна пераведзена ў артапеда-траўматалагічнае аддзяленне, расказала дзіцячы ўрач анестэзіёлаг-рэўматолаг Наталля Амельчанка на «Гродна Плюс».
Раней паведамлялі, што пацярпелай правялі дзве траўматалагічныя аперацыі. Стан дзіцяці ацэньвалі як стабільны, сярэдняй ступені цяжкасці. Дзяўчынка была даступна да кантакту ў поўным аб’ёме.
Днём 12 траўня ў Лідзе 11-гадовая дзяўчынка ўпала з вышыні літаральна праз некалькі секунд пасля запуску атракцыёну Hammer. У парк забаў, які прыехаў у горад некалькі тыдняў таму, яна прыйшла разам з маці.
Лідскі раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па ч. 2 арт. 338 (аказанне паслуг, якія заведама не адказваюць патрабаванням бяспекі для жыцця або здароўя спажыўцоў, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання) Крымінальнага кодэкса Беларусі.
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…