Навіны

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы ўзровень.

Мемарандум пра гарады-пабрацімы падпісалі бакі ў выніку афіцыйных перамоў Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым. У складзе беларускай дэлегацыі ў Баку знаходзіцца старшыня Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Хмель.

Увагу пры новым супрацоўніцтве хочуць надаць сумесным праектам у галіне эканомікі, гарадскога планавання, мясцовага самакіравання, транспартнай і дарожнай інфраструктуры, жыллёвай гаспадаркі, навукі, адукацыі, культуры, захавання гісторыка-культурнай спадчыны, горадабудаўніцтва, аховы здароўя, аховы навакольнага асяроддзя, спорту і турызму, піша БелТА.

Плануецца ўсталяванне прамых сувязяў паміж прамысловымі прадпрыемствамі і кампаніямі, адукацыйнымі і навуковымі ўстановамі, моладзевымі арганізацыямі і творчымі саюзамі, а таксама ўстановамі аховы здароўя, культуры, спорту і турызму.

Сувязі былі яшчэ раней

Габала — горад у Азербайджане, цэнтр Габалінскага раёна. Да 1973 года быў пасёлкам. На 2020 год насельніцтва складала 14 тыс. чалавек. З’яўляецца адным з найстарэйшых гарадоў Азербайджана, размешчаны ў рэгіёне з багатай прыродай. Цягам апошніх 20 гадоў ператварыўся ў культурны і турыстычны цэнтр Азербайджана.

Пабрацімскія сувязі паміж Гроднам і Габалінскім раёнам былі ўсталяваны яшчэ раней, восем гадоў таму. У 2023 годзе ў Гродне ў гонар Габалы хацелі назваць адну з новых вуліц у мікрараёне «Баранавічы-11», які будуецца.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025