Выступ гурта «Вочы», феерверк і гульні прапануюць на «Ноч музеяў» у Гродне. Праграма «Чароўныя гісторыі. Ноч у музеі» адбудзецца 18 траўня 2024 года ў Новым замку. Прапанова цікава правесці вечар ёсць і ў Музея гісторыі рэлігіі.
18:30 — 19:00 — размеркаванне ўдзельнікаў па тэматычных групах для эксклюзіўнай праграмы;
19:00 — 20:30 — урачыстае адкрыццё; канцэртная праграма з удзелам народнага духавога аркестра і народнага камернага жаночага хору з Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа;
19:00 — 21:00 — аквагрым;
19:00 — 22:00 — «Хобі Гульні»;
19:00 — 22:00 — «Урок Прадказання».
20:00 — 22:00 — эксклюзіўная праграма:
20:30, 21:00 — прагляд тэматычных дыяфільмаў;
22:00 — 23:00 — кавер-версіі сусветных хітоў (жывы гук);
23:00 — святочны феерверк.
У Старым замку з 20:00 да 21:30 адбудзецца канцэрт гродзенскага гурта «Вочы». Экспазіцыі замкаў падчас мерапрыемстваў будуць працаваць з 19:00 да 22:30.
Квіткі будуць прадаваць з 17 траўня ў касах Новага і Старога замкаў:
Папярэдне запісацца на эксклюзіўную праграму можна па тэлефонах: 71−86−88 альбо +37 529 77−66−588.
У Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі 18 траўня ў 19:00 таксама прапануюць культурніцкую праграму. На старонках музея абяцаюць, што падчас мерапрыемства госці змогуць «адшукаць у палацы згублены скарб рода Храптовічаў, вывучыць таямнічую мову японскага кімано», азнаёміцца з сімваламі Пасхі ў хрысціянстве і іўдаізме, а таксама прайсці квіз і даведацца, наколькі добра вы разбіраецеся ў мастацтве.
Таксама ёсць скарочаная праграма. Арганізатары прапануюць наведаць Лютэранскую кірху з пазнавальнай гульнёй «Уладар тысячы труб», а таксама паглядзець спектакль «Уединённый домик на Васильевском» у Тэатры лялек.
Цана:
Поўная праграма — 40 рублёў;
скарочаная праграма — 25 рублёў.
Запісацца можна ў каментарах пад пастом на старонцы музея ў Instagram.
Музей гісторыі пажарнай службы Гродзеншчыны сёлета аб’яднаўся з галерэяй «Грышук Арсенал». Гасцям прапануюць наведаць адразу дзве экскурсіі - па Музеі пажарнай службы і па галерэі «Грышук Арсенал». Таксама ў наведвальнікаў будзе магчымасць падняцца на назіральную пляцоўку каланчы.
Экскурсіі будуць адбывацца штогадзіну з 16:00. Цана квітка для дарослых — 20 рублёў, для дзяцей — 15 рублёў. Папярэдне трэба запісацца па нумары тэлефона: +375 445 219 404
Чытайце таксама: Убачыць Гродна з каланчы. Фотарэпартаж Hrodna.life з Музея пажарнай службы
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…