Выступ гурта “Вочы”, феерверк і гульні прапануюць на “Ноч музеяў” у Гродне. Праграма “Чароўныя гісторыі. Ноч у музеі” адбудзецца 18 траўня 2024 года ў Новым замку. Прапанова цікава правесці вечар ёсць і ў Музея гісторыі рэлігіі.

Праграма “Чароўныя гісторыі. Ноч у музеі” ў Новым замку
18:30 – 19:00 – размеркаванне ўдзельнікаў па тэматычных групах для эксклюзіўнай праграмы;
19:00 – 20:30 – урачыстае адкрыццё; канцэртная праграма з удзелам народнага духавога аркестра і народнага камернага жаночага хору з Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа;
19:00 – 21:00 – аквагрым;
19:00 – 22:00 – “Хобі Гульні”;
19:00 – 22:00 – “Урок Прадказання”.
20:00 – 22:00 – эксклюзіўная праграма:
- “Урок Гербалогіі”;
- “Урок Заклінанняў”;
- квэст “Сарваны ўрок”;
- “Гісторыя Магіі” (пешаходная экскурсія па вуліцы Замкавай);
- квіз-гульня “Турнір чатырох чараўнікоў”.
20:30, 21:00 – прагляд тэматычных дыяфільмаў;
22:00 – 23:00 – кавер-версіі сусветных хітоў (жывы гук);
23:00 – святочны феерверк.
У Старым замку з 20:00 да 21:30 адбудзецца канцэрт гродзенскага гурта “Вочы”. Экспазіцыі замкаў падчас мерапрыемстваў будуць працаваць з 19:00 да 22:30.
Колькі будуць каштаваць квіткі
Квіткі будуць прадаваць з 17 траўня ў касах Новага і Старога замкаў:
- эксклюзіўная праграма ў Новым замку – для дарослых, пенсіянераў і студэнтаў – 20 рублёў, а для школьнікаў – 10 рублёў.
- агульная праграма ў Новым замку – для дарослых, пенсіянераў і студэнтаў – 10 рублёў, а для школьнікаў – 6 рублёў.
- агульная праграма ў Старым замку – для дарослых, пенсіянераў і студэнтаў – 10 рублёў, а для школьнікаў – 6 рублёў.
Папярэдне запісацца на эксклюзіўную праграму можна па тэлефонах: 71-86-88 альбо +37529 77-66-588.
Што будзе ў іншых музеях
У Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі 18 траўня ў 19:00 таксама прапануюць культурніцкую праграму. На старонках музея абяцаюць, што падчас мерапрыемства госці змогуць “адшукаць у палацы згублены скарб рода Храптовічаў, вывучыць таямнічую мову японскага кімано”, азнаёміцца з сімваламі Пасхі ў хрысціянстве і іўдаізме, а таксама прайсці квіз і даведацца, наколькі добра вы разбіраецеся ў мастацтве.
Таксама ёсць скарочаная праграма. Арганізатары прапануюць наведаць Лютэранскую кірху з пазнавальнай гульнёй “Уладар тысячы труб”, а таксама паглядзець спектакль “Уединённый домик на Васильевском” у Тэатры лялек.
Цана:
Поўная праграма – 40 рублёў;
скарочаная праграма – 25 рублёў.
Запісацца можна ў каментарах пад пастом на старонцы музея ў Instagram.
Можна ўбачыць Гродна з вышыні
Музей гісторыі пажарнай службы Гродзеншчыны сёлета аб’яднаўся з галерэяй “Грышук Арсенал”. Гасцям прапануюць наведаць адразу дзве экскурсіі – па Музеі пажарнай службы і па галерэі “Грышук Арсенал”. Таксама ў наведвальнікаў будзе магчымасць падняцца на назіральную пляцоўку каланчы.
Экскурсіі будуць адбывацца штогадзіну з 16:00. Цана квітка для дарослых – 20 рублёў, для дзяцей – 15 рублёў. Папярэдне трэба запісацца па нумары тэлефона: +375445219404
Чытайце таксама: Убачыць Гродна з каланчы. Фотарэпартаж Hrodna.life з Музея пажарнай службы


