Скрыншот Hrodna.life з відэа Следчага камітэта
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая пацярпела на лідскім атракцыёне, знаходзіцца ў Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы. Яе шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне са шматлікімі спалучанымі траўмамі.
Цяпер стан дзіцяці стабільна цяжкі, расказалі ў Міністэрстве аховы здароўя Беларусі. Ёй зрабілі камп’ютарную тамаграфію галавы, органаў грудной клеткі, брушнай паражніны і таза, правялі лабараторныя абследаванні. Дзяўчынку агледзелі вузкія спецыялісты. Для дапамогі ёй па санавіацыі даставілі анестэзіёлага-рэаніматолага, траўматолага і афтальмолага з Гродна і сківічна-тваравага хірурга рэспубліканскага ўзроўню з Мінска для правядзення кансультацый.
Днём 12 траўня ў Лідзе 11-гадовая дзяўчынка ўпала з вышыні літаральна праз некалькі секунд пасля запуску атракцыёна Hammer, расказалі ў Следчым камітэце. У парк забаў, які прыехаў у горад некалькі тыдняў таму, яна прыйшла разам з маці. Спецыялісты будуць высвятляць сітуацыю з забеспячэннем тэхнікі бяспекі, а таксама прычыны і ўмовы, якія садзейнічалі траўміраванню дзіцяці. Лідскі раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па ч. 2 арт.
338 (аказанне паслуг, якія загадзя не адпавядаюць патрабаванням бяспекі для жыцця або здароўя спажыўцоў, што пацягнула прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання па неасцярожнасці) Крымінальнага кодэкса Беларусі.
Чытайце таксама: Горкі для катання будзе патруляваць міліцыя, а самыя небяспечныя засыплюць пяском
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…