Будынак на вуліцы Мітрапаліта Філарэта, 6. Крыніца: gcn.by
Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно ў зоне аховы гістарычнага цэнтра выставілі на таргі. Аб’явы з цэнамі апублікаваў Гродзенскі цэнтр нерухомасці.
На вуліцы Карла Маркса, 5−14 можна набыць нежылое памяшканне плошчай 57,2 кв.м. Яно размяшчаецца на мансардавым паверсе двухпавярховага дома. Будынак унесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. Пачатковая цана аб’екта — 87,1 тыс. рублёў (€ 25 тыс.). Зараз памяшканне належыць УЖРЭП Ленінскага раёна Гродна.
У будынку на Карла Маркса, 5 ужо размяшчаюцца крама адзення Olija, вясельны салон «Брайд» і салон прыгажосці Ines Studio.
Далей па вуліцы, на Карла Маркса, 11−7 прадаюць нежылое памяшканне плошчай 41,3 кв.м. Раней у ім працавала прыватная друкарня Iceprint, якая пераехала на Кірава, 3.
Памяшканне размяшчаецца на першым паверсе двухпавярховага будынка. Як і ў першым выпадку, пабудова — гісторыка-культурная каштоўнасць.
Пачатковая цана аб’екта — 127 тыс. рублёў (€ 36,6 тыс.).
Новы ўладальнік павінен на працягу года пасля набыцця памяшкання зрабіць там капітальны рамонт і ўвесці яго ў эксплуатацыю не пазней чым праз тры гады ад моманту падпісання дамовы набыцця-продажу.
Па гэтым адрасе працуюць музей «Грышук Арсенал», крама адзення Ibrand і хостэл Kip Town Hostel. У двары будынка знаходзіцца адзін з самых вялікіх муралаў Беларусі.
Чытайце таксама: Бацькава шабля, дзедава шашка і бераставіцкі воўк. Анатоль Грышук распавёў, як сямейная гісторыя стала гарадскім музеем
На вуліцы Савецкай, 17А-6 прадаюць нежылое памяшканне з пачатковай цаной 19,9 тыс. рублёў. (€ 5,7 тыс.). Яно размяшчаецца на другім паверсе двухпавярховага жылога будынка, які ўнесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Плошча памяшкання — 12,9 кв.м. Як і ў першым выпадку, ўласнік нерухомасці - УЖРЭП Ленінскага раёна.
Чацвёрты аб’ект — ізаляванае памяшканне ў будынку на вуліцы Мітрапаліта Філарэта, 6−3. Яно размяшчаецца ў сутарэннях аднапавярховага нежылога будынка — раней там была мясная крама ад СВК «Капцёўка». Будынак знаходзіцца ў ахоўнай зоне гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр Гродна».
Плошча памяшкання — 37,1 кв.м. Пачатковая цана аб’екта 68,6 тыс. рублёў (€ 19,8 тыс.). Як і ў двух выпадках вышэй, уласнік памяшкання — УЖРЭП Ленінскага раёна.
Новы ўладальнік павінен на працягу аднаго года распрацаваць праектную дакументацыю для капітальнага рамонту, мадэрнізацыі альбо рэканструкцыі памяшкання. Не пазней чым праз тры гады правесці капітальны рамонт паводле праекту.
Уладальніку забаронена знішчаць, прычыняць шкоду, пагаршаць тэхнічны стан, а таксама навукова неабгрунтавана змяняць і пагаршаць умовы ўспрымання будынка, архітэктуру фасада гістарычнай забудовы.
Чытайце таксама: Замест паліклінікі адкрыюць гатэль. «Прамень» на Гарнавых выставілі на аўкцыён
На Савецкай вуліцы каля 80% падвалаў задзейнічаны пад бізнес, прыводзіць статыстыку газета “Гродзенская праўда”. Пры…
Уладальнікі гродзенскіх кавярань «Крепкий белый» і «Крепкий черный» запускаюць школу барыста. Летась арганізатары ўжо праводзілі…
Гродзенец Ігар Апякун канструюе мэблю для круізных лайнераў - стварае прататыпы праз спецыяльную праграму. Ігар…
Кніга «Удивительный Гродно» Яўгена Аснарэўскага выйшла ў мінскім выдавецтве «Рыфтур». Даведнік разлічаны і на турыстаў,…
Як мінімум дзве гродзенскія кавярні, My Lover Berry і «Крепкий белый», вырашылі апрабаваць новы фармат…
Калі вы хацелі жыць у кватэры з уласнай фрэскай, ды яшчэ і блізка да прыроды,…