У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна. Гродзенка прыйшла з павіннай, а пазней вырашыла абскардзіць штраф. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 29 красавіка па 5 траўня.
Як мінімум пра 12 судовых пастановаў за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў стала вядома на мінулым тыдні. Суды прайшлі ў Гродне, Мастах, Бераставіцы, Іўі. Сярод іншых, судзілі жанчыну з інваліднасцю і бацьку пяцярых дзяцей.
Беспрацоўнага Дзмітрыя Глушчанкі ў Гродне затрымалі за ўдзел у пратэстах пасля вяртання з Польшчы. Ён граў у адным з гродзенскіх кавер-бэндаў. Пры затрыманні яму выбілі дзверы.
Затрыманні прайшлі на «Лакафарбе», Лідскім малочна-кансервавым камбінаце і некалькіх прыватных фірмах. Работнікаў змясцілі ў ІЧУ за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў, паведамілі праўладныя Telegram-каналы.
8 траўня ў Барысаве Івана зноў будуць судзіць паводле ч. 2 арт. 411 КК. Справу будзе разглядаць суддзя Людміла Зінкевіч. Івану могуць дадаць яшчэ два гады зняволення, піша «Вясна».
Палітвязня асудзілі да 8 гадоў і 1 месяца калоніі. У верасні 2021 палітвязню ўзмацнілі пакаранне і этапавалі ў магілёўскую турму № 4. У 2022 годзе яго асудзілі па ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Справу разглядала суддзя Таццяна Касцюк. Вынік суда пакуль невядомы.
21 лютага на падставе ч.1 п. 2 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Апеляцыя прайшла 26 красавіка ў Гродзенскім абласным судзе. Гродзенка сцвярджала, што судовае разбіральніцтва праведзена няпоўна і аднабакова. Яна сцвярджала, што выкарыстала атрыманыя ад NeedHelpBY прадукты выкарыстала для сябе. Яна прасіла адмяніць пастанову і спыніць вытворчасць па справе.
Суд вырашыў пакінуць пастанову без змены, а яе скаргу — без задавальнення.
З матэрыялаў справы вядома, што гродзенка напісала яўку з павіннай. Прадуктовы кошык атрымлівала прыкладна раз на месяц. Выкарыстоўвала для сябе і для перадачы асуджанаму жонку. Усяго зрабіла 86 заказаў.
Сясцёр Надзею Сцепанцову і Жанну Захаркевіч з Гродна будуць судзіць завочна за садзейнічанне экстрэмісцкаму фармаванню (арт.361−4 КК). Спецвытворчасць пачалі 2 траўня 2024 года.
Раней гродзенак абвінавачвалі ў тым, што 6 верасня 2020 года яны прынялі актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт.342 КК) і ўсталі ў счэпку і прычынілі 11 супрацоўнікам фізічны боль і пабоі (арт. 364 КК). У 2021 годзе іх асудзілі на 3 і 3,5 года «хіміі». Гродзенкі збеглі ад прысуду ў Польшчу.
Ён сказаў, што падтрымліваў грашыма «Полк Каліноўскага». На відэа затрымання мужчына зняпраўдзіў свае выказванні. Як сцвярджаюць сілавікі, яго змясцілі ў ІЧУ.
Бандэроль са слоўнікамі і мастацкай літаратурай вярнулася бацькам Дзяніса. У лісце жонцы ён напісаў, што ягоную заяву на прыняцце пасылкі адхілілі без тлумачэнняў. Ён збіраецца атрымаць патрэбныя кнігі ў бібліятэцы турмы Жодзіна.
«Раней я пісала пра тое, што мы даслалі Дзянісу Івашыну некалькі кніг у адной дазволенай на год кніжнай бандэролі. Там былі пару слоўнікаў і мастацкая літаратура. На цэлы год — гэта мізэрная колькасьць, таму Дзянісу даводзіцца карыстацца нутранай бібліятэкай і «Кніжным клюбам», — напісала яго жонка Вольга Івашына.
Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ. Людзі прапаноўвалі супрацоўніцтва, прасілі дапамагчы з архівамі і паведамлялі пра тэракты і бел-чырвона-белую сімволіку. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла базу, якую выклалі ў сетку «Кіберпартызаны», і вылучыла самыя папулярныя запыты ў гэты орган.
Гродзенец летам 2020 года паскардзіўся на выклікі мясцовага КДБ з роспытамі аб яго вучобе за мяжой. Пра гэта стала вядома з базы КДБ, якую ў сетку выклалі «Кіберпартызаны». Верагодна, былы студэнт з Гродна адправіў зварот да старшыні КДБ, тады — генерал-лейтэнанта Валерыя Вакульчыка.
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. У Кастрычніцкі РАУС прыйшлі навучэнцы прававых класаў школы № 13 Гродна. Для іх правялі сход, на якім распавялі пра паступленне ў вышэйшыя навучальныя ўстановы сістэмы МУС, арганізавалі выставу зброі і спецыяльных сродкаў і экскурсію па падраздзяленням РАУСа. Для школьнікаў гродзенскай гімназіі № 10 арганізавалі стрым з вязнем гродзенскай турмы. Ён адбывае там пяцігадовае пакаранне з-за абароту наркотыкаў.
Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы Грыгенчу абвінавачваюць паводле арт. 361−4 ч. 1 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і арт. 368 ч.1 (Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Сам Грыгенча эміграваў з Беларусі і жыве ў Польшчы.
На «Гродна Азот» 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў супрацоўнікаў, дакументаабарот, дамен-кантралёры і іншыя серверы, паведамілі ў Telegram-канале «Киберпартизаны BY». Усе закладкі і вірусы абяцаюць нейтралізаваць і выдаліць, як толькі вызваляць палітвязняў.
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…
Маршрут праз усю Беларусь запусціла гродзенская фірма "Пазітыў-тур". Шлях з Гродна ў Віцебск складзе амаль…