Экстрэмізм. Ілюстрацыйная выява створана з дапамогай штучнага інтэлекту Adobe Firefly
Навучэнка з Гродна была падпісаная на «NЕХТА» і «TUT.BY» у Telegram. Іх на яе iPhone XR знайшлі 25 сакавіка ва ўпраўленні ГУБАЗіК. Склалі пратакол паводле ч. 2 арт.19.11 КаАП за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Судзіў(-ла) яе 19 красавіка ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна суддзя Т. — магчыма, Алена Тосцік-Самойла. У той дзень яна, згодна з раскладам пасяджэнняў, судзіла па гэтым артыкуле Караліну Матылевіч. У адной з сацсетак мы знайшлі дзяўчыну з такімі дадзенымі, яна сапраўды непаўналетняя. Верагодна, гэта студэнтка платнага аддзялення адной з устаноў адукацыі Гродна. Дзяўчына прызнала віну.
Па законе, калі правапарушальніку ад 14 да 18 гадоў, яго не могуць пакараць грамадскімі працамі і адміністрацыйным арыштам. Штраф не можа перавышаць двух базавых. Калі санкцыя прадугледжвае адміністрацыйнае спагнанне толькі ў выглядзе штрафу, а ў непаўналетняга няма заробку або стыпендыі, да яго прымяняюцца «меры выхаваўчага ўздзеяння».
Менавіта апошнюю меру ўжылі да непаўналетняй. Ёй патлумачылі заканадаўства і недапушчальнасць яе паводзін. Канфіскаваны тэлефон ёй вярнулі.
Чытайце таксама: Расіянін ехаў на цягніку праз Беларусь з «Палком Каліноўскага» ў тэлефоне. Ён трапіў у ІЧУ
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…