На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў супрацоўнікаў, дакументаабарот, дамен-кантралёры і іншыя серверы, паведамілі ў Telegram-канале “Киберпартизаны BY”. Усе закладкі і вірусы абяцаюць нейтралізаваць і выдаліць, як толькі вызваляць палітвязняў. 

Административное здание "Гродно Азот"
Адміністрацыйны будынак “Гродна Азот”. Ілюстрацыйнае фота: Hrodna.life

Як гэта атрымалася

Падчас першай атакі кіберпартызанаў, якая адбылася ў красавіку 2024 года, у сістэму заклалі вірусы. Яны павінны спрацоўваць па раскладзе. Паводле кіберпартызанаў, 2 траўня 2024 года спрацавала першая хваля. 

Брыгада службы бяспекі не стала шукаць “сюрпрызы”

На “Гродна Азот” пасля першага ўзлому запрашалі брыгаду службы бяспекі. “Тыя, аказваецца дзяўбнулі на пакінутыя прынады-падманкі-генератары-бурнай актыўнасці, як дзеці малыя ўзрадваліся і не сталі далей шукаць нашы сапраўдныя “сюрпрызы”, – напісалі кіберпартызаны.

Чытайце таксама: База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Прэс-служба “Гродна Азот” ніяк не адрэагавала на гэта. Ні на сайце, ні ў Telegram-канале “ОАО “Гродна Азот” official” пра гэта няма ніякай інфармацыі.