У Гродне прадаецца двухпавярховая трошка на вул. Горкага, 88. Яна гатовая да пражывання і прадаецца з мэбляй і бытавой тэхнікай. У памяшканні зрабілі ўзаконеную перапланіроўку. У ёй – два санвузлы.
Агульная плошча – 87,6 кв. м. Кватэра размешчана на 9/10 паверсе. Сумешчаны санвузел ёсць на кожным паверсе кватэры.
У кухоннай зоне, мабыць, пашыранай за кошт лоджыі, адразу тры сталы. Невялікая перагародка аддзяляе кухню ад гасцінай зоны. Два мяккіх крэслы развернутыя да тэлевізара. Рамонт рабілі ў бэжавых танах. Прадаўцы сцвярджаюць, што з добрымі матэрыяламі.














Той жа стыль у пакоях – працоўнае месца і раскладная канапа. У другой – кованы ложак, на сценах — карціны і дэкор.
Побач з домам – рынак “Карона” і крамы.
Кошт – $ 77 000.
Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: аднапакаёўка на мансардным паверсе ў цэнтры горада



