Супрацоўнік «Радыёхвалі» ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць подпіс за Аляксандра Лукашэнку падчас выбараў 2020 года. Ягоны зварот быў у базе КДБ, якую выклалі ў сетку «Кіберпартызаны».
«…Хоць у нас і збіралі подпісы за Лукашэнку, але ў мяне не ўзялі (пашпарта не было) і нас ніхто не папярэджваў, так бы я ўзяў (мне сказалі дзве дзяўчыны, што без пашпарта нельга). Увогуле людзі на Радыёхвалі (Гродна) не змаглі паставіць подпісы за Лукашэнку, проста таму што не ведалі, што іх будуць збіраць, а калі даведаліся, то ўсе апынуліся без пашпарта, і подпісы не прынялі, так вось», — скардзіцца супрацоўнік.
Таксама ён адзначыў, што Фартах у Гродне збіралі подпісы за Віктара Бабарыку.
«Я падышоў да яго і спытаў: навошта ён гэта робіць (выказаў здагадку, што за 20р у дзень), ён не адказаў. Я адышоў на пару метраў, а затым вярнуўся і паклаў на стол 5руб і сказаў, што гэта за яго працу, ён пачаў аднеквацца, я пайшоў у кулінарыю, вяртаючыся, я паглядзеў на яго, ён размаўляў па тэлефоне, я яму памахаў усімі пальцамі (але з боку, магчыма, гэта было падобна на фак, хоць я і спрабаваў махаць усімі пальцамі. Не называйце маё імя, калі ласка, мяне звольняць і ўзненавідзяць, а то, можа, і чаго горай…», — непакоіцца мужчына.
Чытайце таксама: «Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ