9 траўня ў Гродне адбудзецца маштабнае святкаванне Дня Перамогі. У 2024 годзе ў Беларусі адзначаюць 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 79-ю гадавіну Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Асноўныя мерапрыемствы пройдуць на плошчы Савецкай, у парку Жылібера, на вуліцах Савецкай, Дзяржынскага, а таксама на плошчы Тызенгаўза. На працягу дня на вуліцах будуць працаваць розныя тэматычныя пляцоўкі, атракцыёны, гульнявыя зоны і святочны гандаль. Увечары чакае канцэрт і феерверк. Пяты год як святкаванне Дня Перамогі ў Гродне арганізуюць без традыцыйнага раней парада ваеннай тэхнікі па вуліцах горада.
Праграма святкавання Дня Перамогі ў Гродне
Савецкая плошча
- 10:00-10:30 – рэспубліканская акцыя «Беларусь памятае» (пл. Савецкая – вул. Савецкая – вул. Ажэшкі – вул. Дзяржынскага пл. Леніна).
Вуліцы Сацыялістычная, Дзяржынскага
- 10:45-11:00 – “Урачысты марш праўнукаў пераможцаў”.
Пляцоўка перад плошчай Тызенгаўза
- 11:00-11:10 – плац-канцэрт курсантаў ваеннага факультэта УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Я.Купалы»;
- 11:10-11:15 – акцыя «Вальс міру».
Плошча Тызенгаўза
12:00-18:00 – выстава ўзораў сучаснай вайсковай тэхнікі.
Плошча Леніна
- 11:15-11:45 – урачысты мітынг, прысвечаны Дню Перамогі;
- 11:45-22:00 – святочны канцэрт:
- музычны тэатр “Рада”;
- творчыя калектывы Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры;
- кавер-бэнд “Фрэнд бэнд” (Мінск);
- прамая трансляцыя святочнага канцэрта з плошчы Савецкай.
- 10:00-22:00 – рэстаран пад адкрытым небам.
Парк Жылібера
- 10:30-10:45 – цырымонія ўскладання кветак і вянкоў да помніка савецкім воінам і партызанам.
- Сцэна летняй эстрады (12:00-20:00) – выступленне творчых калектываў г. Гродна; парад-канцэрт духавых аркестраў.
- Тэрыторыя па перыметры вялікага фантана (12:00-18:00) – “Фестываль салдацкай кашы”.
- Пляцоўкі каля тэатра лялек (12:00-18:00) – тэматычныя фотазоны, выстава кніг, інтэрактыў, творчыя майстар-класы. Тэматычныя пляцоўкі Гродзенскай пагранічнай групы, Дэпартамента аховы, выступленне кінолагаў.
- Швейцарская даліна (12:00-18:00) – ваенная рэканструкцыя (паказальныя выступленні ваеннаслужачых 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады).
- Тэрыторыя, прылеглая да малога фантана (12:00-18:00) – інтэрактыўная спартыўна-гульнявая пляцоўка.
- Уваход у парк з боку вул. Ажэшкі:
- 12:00-18:00 – алея ўсталяваных пляцовак: “Партызанскі лагер”, “Медсанчастка”, “Франтавы музей”, “Ваенна-палявая пошта”, “Кіно на прывале”, “Франтавы тэатр”.
- 11:00-21:00 – выстава-кірмаш майстроў народнай творчасці. Праца атракцыёнаў, гульнявых зон, святочнага гандлю.
Вуліца Савецкая
- 12:00-18:00 «Паўстанкі часу»:
- “Заўтра была вайна” (пляцоўка каля рэстарана “Каралеўскае паляванне”);
- «Была вайна. Была Перамога!» (пляцоўка каля ЦУМа);
- “Мы – з СССР” (пляцоўка каля Моладзевага цэнтра “Гродна”);
- «Беларусь – мой гонар і слава!» (пляцоўка каля будынку абкама прафсаюзаў).
Савецкая плошча
- 13:00-23:00 – святочны канцэрт:
- дзіцячыя творчыя калектывы Гродна;
- узорнапаказальны аркестр унутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь;
- творчыя калектывы Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры;
- гурт “Любэ” (Расія).
- 21:55-22:00 – акцыя «Спаём Дзень Перамогі разам!»;
- 22:00-22:10 – святочны феерверк;
- 22:10-23:00 – танцавальная праграма з кавер-бэндам “Цені”;
- 10:00-23:00 – кафэ пад адкрытым небам.

У 2024 годзе на Дзень Перамогі ў Гродне выдаткуюць як мінімум 120 тыс. рублёў з гарадскога бюджэту. Даражэй за ўсё абыдуцца сцэна, гук і святло. Трэцяе месца займае феерверк, хоць ён каштуе менш, чым у летась і пазалетась. Менш за ўсё заплацяць людзям.



