Навіны

У Польшчы перавярнуўся аўтобус Лідскага аўтобуснага парка — палова пасажыраў у бальніцы

Пад Седльцамі ў Польшчы аўтобус, у якім ехалі 14 беларусаў, з’ехаў з дарогі і ўрэзаўся ў дрэва. Ён быў на нумарах Гродзенскай вобласці, належыць Лідскаму аўтобуснаму парку. Сем чалавек з аўтобуса патрапілі ў бальніцу.

Інцыдэнт адбыўся пасля 6 раніцы па польскім часе 24 красавіка каля Седльцах (Мазавецкае ваяводства Польшчы), піша Tygodnik Siedlecki.

Па папярэдніх звестках, кіроўца аўтобуса «Гданьск-Мінск» з невядомых прычын страціў кіраванне на павароце дарогі. Аўтобус з’ехаў у кювет, перавярнуўся на бок і ўрэзаўся ў дрэва. Лабавое шкло аказалася цалкам выбітым.

У бальніцы з траўмамі даставілі сем чалавек. Пагрозы для іх жыцця няма. Для тых, хто не пацярпеў, арганізавалі ратаўнічы аўтобус, каб людзі маглі дачакацца падменнага аўтобуса і працягнуць шлях.

Вядома, што кіроўца быў цвярозым. На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі паліцыі, рух па дарозе адкрыты, расказала прэс-сакратар паліцыі Седльцэ Эвеліна Радамыска.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025