З 19 красавіка ў Гродне адкрылася ўстанова «Наш Бар». Тут разліваюць крафтавае піва — абяцаюць 30 гатункаў разліўнога і «лепшыя баначныя гатункі розных краін». Дзякуючы рэжыму працы ўстановы выпіць можна будзе ўжо ў абед.
На кранах прадстаўлены беларускія і замежныя крафтавыя бровары Jungle Brewery, «Волковская пивоварня», Bierstaat, Bierbank і іншыя. Цэннік — 5−8 рублёў за келіх. Бутэлькавае абыйдзецца даражэй — каля 13 за 0,5. Для аматараў чагосьці прасцей ёсць, напрыклад, «Рэчыцкае». Акрамя піва, ёсць збіцень, медавуха і квас.
Абяцаюць шырокі асартымент закусак. На відэа бачныя снэкаў - чыпсы, арахіс, фісташкі (3 рублі). У халадзільніку — сыры, рыба, вэнджанае мяса. Меню пакуль у Instagram не выклалі.
Стыль установы складана апісаць. Тут і тое, што называюць «лофт» з цаглянай адкрытай сцяной і цёмнай лаканічнай мэбляй, і графіці на сцяне, і спартыўная тэматыка — мячы і футболкі. Ёсць некалькі высокіх сталоў і некалькі круглых ніжэй. Верагодна, у бары камфортна размясціцца змогуць каля 25 чалавек.
У бары будуць праходзіць спартыўныя трансляцыі, на якое заўзятараў ужо клічуць у сторыс. Для шумных кампаній ёсць асобная зала.
Адра — вул. Лермантава, 8. Гэта месца з гісторыяй — тут адкрываліся бары First і Lounge room. Уладальнікі пазней абяцаюць распавесці, як пачынаўся іх бізнэс.
Рэжым работы:
ПН-ЧЦ: 14:00 -01: 00,
ПТ-СБ: 14:00−03: 00,
НД: з 14: 00−01: 00.
Чытайце таксама: Краны, банкі, бутэлькі: дзе ў Гродне выпіць крафтавага піва?