Скрыншот Hrodna.life відэа пажару. Крыніца відэа: "Наша Ніва"
Пажар здарыўся ў будынку мытні Літвы ў пункце «Мядзінінкай» (з беларускага боку «Каменны Лог»). У будынак ангара на праверку загналі аўтамабіль, ён успыхнуў, а ад яго загарэўся сам будынак.
Абноўлена: падчас пажару пацярпеў мытнік — ён атруціўся ўгарным газам, піша Delfi.
Абноўлена: з 11.25 аднавілі пропуск аўтобусаў і грузавых аўтамабіляў, якія едуць у Літву з боку Беларусі, паведаміў Дзяржаўны памежны камітэт.
Каля 02.40 на пагранічным пункце пропуску «Мядзінінкай», у ангары Віленскай тэрытарыяльнай мытні быў дагледжаны аўтамабіль Porsche Cayenne, піша 15min.lt са спасылкай на Упраўленне паліцыі. Па словах чыноўнікаў, машыну абшукалі па падазрэнні ў захоўванні кантрабандных цыгарэт. Пакуль мытнік правяраў машыну ў пошуках схованак для цыгарэт, яна раптоўна загарэлася.
У час пажару згарэў аўтамабіль, таксама загарэліся ангар аўтатэхагляду і адміністрацыйная частка будынка. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў. Памер шкоды вызначаюць.
Пажар на памежным пераходзе тушылі больш за 4 гадзіны. Былі задзейнічаны восем аўтацыстэрнаў, дзве аўталесвіцы і аўтамабіль штаба.
У 9.13 раніцы ў чаце, прысвечаным мяжы, напісалі, што літоўскі бок пачаў прапускаць транспарт у бок Беларусі. Транспарт у бок Літвы не прапускаюць, паводле папярэдняй інфармацыі - да вечара 18 красавіка.
На дадзены момант адзіны дзейны пагранпераход на літоўска-беларускай мяжы — «Шальчынінкай» — «Беняконі».
Чытайце таксама: Перадапошні памежны пераход у Гродзенскай вобласці могуць закрыць у траўні
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…