У былым будынку Цэнтра пазашкольнай працы «Прамень» на вуліцы Гарнавых, 5 хочуць адкрыць гатэль альбо матэль. Пабудову выставілі на аўкцыён. Адпаведную інфармацыю апублікавалі на сайце Гродзенскага цэнтру нерухомасці.
Пачатковая цана за права арэнды на 50 гадоў цаглянага будынка 1945 года пабудовы плошчай амаль 1,5 тыс. кв. м. — 1 854 406 рублёў (амаль $ 570 тыс.). Дах будынка металічны (чарапіца), ёсць ацяпленне, электразабеспячэнне, водаправод і каналізацыя. Таксама ў будынку ёсць сутарэнні.
Якія ўмовы аўкцыёна
Пераможца аўкцыёна павінен на працягу года ад дня заключэння дамовы распрацаваць праект рэканструкцыі будынка пад гатэль альбо матэль. Правесці рэканструкцыі не пазней чым за тры гады ад моманту заключэння дамовы.
Раней будынак хацелі аддаць медыкам
У 2021 годзе праз далучэнне будынка цэнтра «Прамень» планавалі пашырыць Гродзенскую гарадскую цэнтральную паліклініку, да якой прымыкае пабудова. Сам Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі тады перасялілі ў будынак былога «Беларусбанка» на вуліцы Цітова, 7.
Чытайце таксама: Бальніца № 2 у Гродна пераедзе з Гагарына — што будзе замест яе ў гістарычным будынку?