Гродзенскага рыэлтара затрымалі за каментары ў Telegram-каналах і адпраўку інфармацыі ў чат-боты «Беларусі галаўнога мозгу» і Nexta. Відэа з ім апублікаваў мясцовы Telegram-каналаў сілавікоў. “Медыязона” апазнала ў затрыманым Рамана Смірнова, дырэктара “Гродзенскага агенцтва нерухомасці”.
На камеру мужчына гаворыць, што яго ўжо затрымлівалі за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
Па якім артыкуле затрыманы мужчына і дзе зараз знаходзіцца, невядома.
У затрыманні Смірнова ўдзельнічалі байцы атрада спецыяльнага прызначэння “Тайфун”. Атрад стварылі ў Гродне ў траўні 2023 года для “барацьбы з дыверсійна-разведвальнымі групамі,
незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі, а таксама для ўзмацнення аховы дзяржаўнай мяжы”.



