Дырэктар Навагрудскага ЖКГ не абсталяваў мясцовае возера Маладзёжнае сістэмай відэаназірання. Гэтым ён нібыта спрыяў парушэнням і не забяспечыў грамадскі парадак.
Справу разгледзелі 11 сакавіка ў судзе Навагрудскага раёна. Дырэктара судзілі па арт. 25.3 КаАП «Непрыняцце мер па прыватным вызначэнні (пастанове) суда або прадстаўленні аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства, прычын і ўмоў, якія спрыяюць учыненню правапарушэнняў».
Мужчыну аштрафавалі на дзве базавыя (80 рублёў).
Чытайце таксама: Інструкцыя: як схадзіць на пляж у Гродне і не патрапіць на штраф