Трохпакаёвая кватэра па вул. Віктара Глухава, 34 прадаецца ў Гродне. У кватэры застаецца убудаваная мэбля і тэхніка. Кватэра не патрабуе дадатковых укладанняў, лічаць прадаўцы. А ў двары ёсць зона для заняткаў спортам.
Кватэра прадаецца з убудаванай мэбляй і тэхнікай. Убудаваную кухню з індукцыйнай электрычнай плітой усталявалі ў 2023 годзе. Для захоўвання рэчаў ёсць убудаваня шафа-купэ ў прыхожай, шафа і гарнітур у ваннай.
На светлай кухні ёсць зона для адпачынку з канапай і тэлевізарам. У інтэр'еры пакінулі натуральныя драўняныя адценні. У прыхожай і кухні сцены пафарбавалі ў глыбокі сіні. Пакоі выглядаюць менш прывабна. Але ў кожнай ёсць мэбля, часам — з функцыяй захоўвання.



















Агульная плошча — 81, 4 м.кв. Кватэра размешчана на пятым паверсе 10-павярхоўкі. Пры рамонце ўставілі шклопакеты ПВХ, выраўнялі і пафарбавалі столі. Пафарбавалі сцены і паклеілі шпалеры. На падлогу паклалі плітку і ламінат. У доме ўстаноўлена сістэма відэаназірання. Ёсць падвал. Уваходныя металічныя дзверы — з падвышанай шумаізаляцыяй.
Побач з домам ёсць школа, амбулаторыя, сетка крам, банкі, пошта. Ёсць транспартныя зносіны ў любую кропку горада. У двары ёсць дзіцячая і варкаўт-пляцоўкі.
Кошт — $ 65 000. Можна патаргавацца. Таксама вам дапамогуць прадаць нерухомасць для пакупкі гэтай. Таксама можна звярнуцца з крэдытам, матчыным капіталам і жыллёвым балансам.
Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: купіць кватэру-студыю ў Гродне з занаваннем і мэбляй