У Гродне адбудзецца сёмы рэспубліканскі Gastrofest. Яго правядуць з 18 красавіка па 5 траўня 2024 года. Цана за адзін сэт у рэстаранах Гродна — 38 рублёў. У Мінску будзе даражэй — 47 рублёў.
Тэматыка гастрафэста — краіны свету. Плануецца, што ўстановы-ўдзельнікі фестывалю прэзентуюць гасцям сэты кулінарных традыцый разнастайных краін і рэгіёнаў. Гастрафестываль з такой тэматыкай ужо праводзілі ў 2021 годзе.
Якія рэстараны ўдзельнічаюць у фестывалі (абнаўляецца) Гастрабар «Пятніца» Адрас: вуліца Маставая, 31 Тэма: кухня Тэхаса, ЗША Вага сэта: 1200 г.
Сэт гастрабара «Пятніца». Крыніца: Instagram / gastrofest.grodno тэхаскі бургер з ірванай свінінай, BBQ соусам і чэдарам, кесадылья са свінінай па-тэхаску, BBQ, фасоллю і сырам у ляпёшцы, соус con queso, соус сальса класічная. соус тэхаскі . чылі кон карнэ з рысам і зелянінай. салат «Каўбой» з гароднінай, курыцай і кукурузай, торт «Тры малака». Кафэ «Адэса-мама» Адрас: вуліца Вялікая Траецкая, 37 Тэма: кухня Адэсы, Украіна Вага сэта: 1815 г.
Сэт кафэ «Адэса-мама». Крыніца: Instagram / gastrofest.grodno Талерка бургер: бургер з хрумсткай белай рыбай, шпагі з морапрадуктамі (крэветкі, траска), мідзіі, курыныя крылы барбекю, соус тартар, соус барбекю; тартар з мідыі, соусам шрырача і грэнкамі; суп гуляш мясны; шайбы з ялавічыны ў беконе з сырам і пюрэ з гаршка з брокалі ў журавінавым соусе; сырнік з разынкамі і вішняй у шакаладнай глазуры. Рэстаран-піваварня «Госці» Адрас: вуліца Замкавая, 3 Тэма: кухня Бельгіі Вага сэта: 1395 г.
Сэт рэстарана-піваварні «Госці». Крыніца: Instagram / gastrofest.grodno Салат з гародніны з фетай, суп Ватэрзой, свіная выразка ў глазуры з персікамі, бельгійскія вафлі. Ёсць магчымасць узяць сэт з сабой. Але за пакунак трэба заплаціць дадаткова. Сэт будуць падаваць:
панядзелак — чацвер, нядзеля: з 14:00 да 00:00; пятніца — субота: з 14:00 да 18:00. Рэстаран «Шэрвуд» Адрас: вуліца Падольная, 37 Тэма: кухня Англіі Вага сэта: 940 г.
Сэт рэстарана «Шэрвуд». Крыніца: Instagram / gastrofest.grodno Ростбіф з сальсай з манга; сырны крэм-суп з курыцай; пастухоў пірог; англійская запяканка. Ёсць магчымасць узяць сэт з сабой. Але за пакунак трэба заплаціць дадаткова. Сэт будуць падаваць:
панядзелак — чацвер, нядзеля: з 12:00 да 01:00; пятніца — субота: з 12:00 да 02:00. Кафэ «Культура» Адрас: вуліца Савецкая, 3 Тэма: кухня Японіі Вага Сэта: 1050 г.
Сэт кафэ «Культура». Крыніца: Instagram / gastrofest.grodno Гедза з ялавічынай і востра-салодкім соусам; Шашлычкі Якіторы на лісці бамбука; Рамэн з курыцай, грыбамі, эдамамэ і чырвоным яйкам; Соба з індычкай, гароднінай і соусам церыякі; Моці з манга і вяршковым крэмам. Вінны бар «Эсперанта» Адрас: вуліца Кірава, 5 Тэма: кухня Сіцыліі (Італія) Вага Сэта: 1100 г.
Сэт віннага бара «Эсперанта». Крыніца: Instagram / gastrofest.grodno Аранчыні з базілікавым аёлі і італьянскай салатай; Сіцылійскі суп з мідый «zuppa di cozze»; Капаната з апельсінавым куранём№; Пана-кота з мусам з ківі і шакаладнымі чыпсамі. Карчма «Падкова» Адрас: вуліца Кірава, 9 Тэма: кухня Польшчы Вага Сэта: 2300 г.
Сэт карчмы «Падкова». Крыніца: Instagram / gastrofest.grodno Тварожныя пончыкі з начыннем з грыбоў і вяндліны са сметанным соусам; Белы боршч у хлебе; Галёнка па-падляску з бігасам і капыткамі; Шакаладны пірог з вішняй па-кракаўску. МЯТА LOUNGE Адрас: вуліца Маставая, 31 Тэма: кухня Паўднёвай Карэі Вага Сэта: 1720 г.
Сэт «Мята lounge». Крыніца: Instagram / gastrofest.grodno Рамэн са свінінай цесу і марынаванымі грыбамі і яйкам; Бань бао з ірванай свінінай, агуркамі кімчы і багавіннем Чука; Пібімпап з смажаным тофу, яйкам, гароднінай і рысам; Рол-дог са спайсі ласосем; Ягадныя моці. «Публіка» Адрас: вуліца Маставая, 31 Тэма: кухня Нідэрландаў Вага Сэта: 1250 г.
Сэт «Публіка». Крыніца: Instagram / gastrofest.grodno Мідыі з бульбай «патат» і часныковым соусам; Салата з каляровай капусты і пармскай вяндліны; Клубнічны суп на белым віне; Шакаладны пудынг. Грыль-бар «Жароўня» Адрас: вуліца 1-я Працоўная, 2 Тэма: кухня Францыі Вага сэта: 825 г.
Сэт грыль-бара «Жароўня». Крыніца: Instagram / gastrofest.grodno Качыны паштэт; Тартар з ялавічыны з мусам з пармезану; Бёф бургиньён з бульбай парызьен; Труфель з чорнай парэчкай. «Беласток» Адрас: вуліца Віленская, 2 Тэма: кухня Швецыі Вага Сэта: 1150 г.
Сэт рэстарана «Беласток». Крыніца: Instagram / gastrofest.grodno Смёррэброды з селядцом і бурачным дзіпам; Смёррэброд з бульбяна-яечнай намазкой, кавалачкамі гарбушы і свежым агурком; Смёррэброд з паштэтам з печані траскі з бульбай пай і яйкам; Салата з курыным філе, бітымі агуркамі і ільнянымі чыпсамі; Свіныя рэбры пад журавінавым барбекю з гарнірам з кропкакорна; Тарту бар-пай з тварожным крэмам і вішняй. Punk Roll Адрас: вуліца Вялікая Траецкая, 37 Тэма: кухня Японіі Вага Сэта: 1400 г.
Сэт установы Punk Roll. Крыніца: Instagram / gastrofest.grodno Рол з ласосем Церыякі (рол з вяршковым сырам, запечаным ласосем ў Церыякі-марынадзе і свежым агурком у кунжуце); Анігіры з тунцом (рысавы піражок з норы і табікай, з начыннем з запечанага тунца, запраўленага соусам спайсі з сечанай зялёнай цыбуляй); Місасіру з ласосем, тофу і тамаго (місо-булён з хон-дашы і багавіннем вакаме з таматамі черрі, тофу, ласосем, пер’ем цыбулі, норы і амлетам тамага); Рамэн са свінінай і беконам (даўкі рэзкі і ў меру востры мясны булён, яечная локшына, запечаная свініна, марынаванае яйка, смажаныя шампіньёны, грыбы энокі, морква, норы і смажаны бекон); Рысава-тварожныя шарыкі Данга (паравыя клёцкі з рысавай мукі, какоса і тварагу з апельсінавы джэмам і личы-сіропам). Рэстаран грузінскай кухні «Хинкальня» Адрас: вуліца Урыцкага, 5 Тэма: кухня Грузіі Вага Сэта: 2270 г.
Сэт рэстарана «Хінкальня». Крыніца:Instagram / gastrofest.grodno Талерка грузінскіх закусак (шоці з пхали 4 выгляду, шампіньёны запечаныя, рулецік з баклажанам і сырам, рулеты з баклажанам і гарэхавай пастай, смажаны сулугуні, соус катміс, гранат, зеляніна, запечаныя хинкалі); Талерка грузінскіх шашлыкоў (шашлык са свініны, шашлык з курыцы, люля з ялавічыны, бііты агурок, бульба запечаная, цыбуля мачоая, соус сацэбелі); Хачапуры з грыбамі, смятанай і сырам сулугуні; Суп шешамади з фасоллю і ялавічынай; Шоці «Сэнт Мікеле» Адрас: вуліца Падольная, 24 Тэма: кухня Расіі Вага Сэта: 900 г.
Сет рестарана «Сэнт Мікеле». Крыніца: Instagram / gastrofest.grodno Салата Аліўе з ірванай ялавічынай і маркоўнай ікрой; Карп пад соусам тартар вяршковым арзо і лісічкамі; Піражок з курыным мусам і грыбамі; Пірожнае кульба. ФОРНА Адрас: вуліца 1-я Працоўная, 10 Тэма: кухня Італіі Вага Сэта: 1060 г.
Сэт рэстарана «ФОРНА». Крыніца: Instagram / gastrofest.grodno Лазання баланьезэ; Вітелла таната з печанай палентай; Карпача з печаных буракоў з казіным сырам і грэцкім гарэхам; Minni di virgini Сэт можна будзе пакаштаваць са зніжкай Плацежная сістэма Visa таксама падрыхтавала бонус для карыстальнікаў дадатку Visa Extra. Госці фестывалю змогуць атрымаць у праграме промакод ды прадэгуставаць сэт са зніжкай 30%. Атрымаць промакод можна будзе ад старту фестывалю да 5 траўня ўключна.
Таксама госці фестывалю ў Гродне змогуць пакаштаваць спецыяльныя прапановы ад брэнда іспанскага віна Campo Viejo. Тыя, хто аплаціць сэты карткай «Альфа Банка», змогуць атрымаць бонусы. Іх можна будзе канвертаваць у манібэк, аплаціць паслугі ў АРІП альбо выдаткаваць на паслугі банка.
Гастрафэст — серыя гастранамічных фестываляў з рознымі тэмамі, але адной механікай. Установы харчавання прапануюць свае найлепшыя сэты па фіксаванай цане ў акрэслены прамежак часу. Такім чынам госці могуць параўноваць і галасаваць за лепшую ўстанову. У Гродне першы падобны фестываль адбыўся ў 2018 годзе.