Фестываль Gastrofest другі раз пройдзе ва ўсіх абласных цэнтрах ад 18 лістапада да 5 снежня. Больш за 90 установаў грамадскага харчавання Мінска, Брэста, Гомеля, Гродна, Віцебска і Магілёва стануць яго ўдзельнікамі. Кошт фестывальнай прапановы ў Гродне складзе 27 рублёў за сэт.

Гэтым разам тэмай фестывалю стануць «Краіны свету». Кожная ўстанова абірае сабе краіну альбо рэгіён краіны і рыхтуе сэт, абапіраючыся на кухню канкрэтнай мясцовасці.

Госці фестываля ў Гродне змогуць пакаштаваць спецыяльныя прапановы ад брэндаў іспанскага і грузінскага вінаў. На фестывалі будуць дзейнічаць бонусы ад Генеральнага партнёра Альфа-Банка. Пры аплаце гастрасэта карткай гэтага банка гасцям прапануюць смачны падарунак пры наступным наведванні і замове ва ўстанове.

Другі рэспубліканскі GASTROFEST прыедзе ў Гродна. Сёлетняя тэма - “Краіны свету”
Адзін з сэтаў на мінулым гастрафэсце ў Гродне.

Падпісчыкаў сацыяльных сетак Гастрафэста змогуць паўдзельнічаць у розыгрышы каштоўных прызоў і атрымаць промакод на зніжку ад афіцыйных пратнёраў Xiaomi.

Гастрафэст — гэта серыя гастранамічных фестываляў. У іх розныя тэмы, але адна механіка. Установы грамадскага харчавання прапануюць свае найлепшыя сэты па фіксаванай цане ў пэўны прамежак часу. Гэта магчымасць спрабаваць, параўноўваць і галасаваць за лепшае.

Частку сэтаў можна будзе бясплатна замовіць навынас праз сэрвіс хуткай дастаўкі ў фармаце мабільнай прылады Glovo.

Усе ўстановы ўдзельнічаюць у народным галасаванні на сайце gastrofest.by і ў аднайменным telegram-канале. Госці могуць каштаваць сэты і галасаваць за сваіх фаварытаў. Пасля сканчэння фестываля аб’явяць трох лідараў у кожным горадзе.

Сачыць за навінамі Гастрафэста можна на сайце gastrofest.by і ў аккаўнце Instagram @gastrofest.by.

Мінулы гастрафэст адбыўся ў красавіку 2021 года. Гэта быў першы фестываль які прайшоў адразу ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі.