Навіны

СК пачаў спецвытворчасць за «экстрэмізм» на двух гродзенцаў: адзін з іх амаль 20 гадоў не жыве ў Беларусі

Следчы камітэт заявіў аб пачатку спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні да яшчэ двух гродзенцаў. Адзін з іх — заснавальнік цэнтра дапамогі замежнікам у Польшчы, які шмат гадоў жыве за мяжой, другі - былы супрацоўнік банка.

Спецыяльную вытворчасць у дачыненні да абодвух гродзенцаў пачалі 2 красавіка па адным і тым жа артыкуле Крымінальнага кодэкса — 361−4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Пад гэтым маецца на ўвазе вярбоўка, уцягванне ў экстрэмісцкую дзейнасць, навучанне ці іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.

Паўла Міцкевіча абвінавачваюць па арт. 361−4, частка 2 — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, здзейсненае паўторна, або групай асоб паводле папярэдняй змовы, або службовай асобай з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў. Яму пагражае абмежаванне волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў ці пазбаўленне волі ад трох да сямі гадоў.

Дзяніса Чашчавіка абвінавачваюць па частцы 1 таго ж артыкула. У Беларусі яго чакае абмежаванне волі на тэрмін да чатырох гадоў або пазбаўленне волі ад двух да шасці гадоў.

Абодвум гродзенцам прапануюць з’явіцца ва Упраўленне Следчага камітэта Беларусі па Гродзенскай вобласці.

Да гэтага спецвытворчасць пачалі ў дачыненні да шасці гродзенцаў - былой дырэктаркі дзіцячага хоспіса ў Гродне Вольгі Вялічкі, актывіста і заснавальніка крамы беларускай сімволікі і тавараў Сяргея Верамеенкі, праваабаронцы Уладзіміра Хільмановіча, гісторыка і журналіста Алеся Кіркевіча, палітыка Вадзіма Саранчукова і дырэктаркі Цэнтра Новых ідэй Лесі Руднік. Усе гродзенцы, супраць якіх пачалі спецвытворчасць, знаходзяцца таксама ў базе вышуку МУС Расіі.

Хто такі Павел Міцкевіч?

Павел Міцкевіч — заснавальнік, старшыня Праўлення і кіраўнік праектаў у фондзе «Okno na Wschód» (2008 год заснавання). Да 2020 года фонд займаўся трансмежавымі польска-беларускімі і польска-ўкраінскімі праектамі, звязанымі з адукацыяй і культурай. Апошнія гады адзін з асноўных кірункаў яго дзейнасці - дапамога перасяленцам з Беларусі, Украіны і Расіі ў Беластоку і іх інтэграцыя. Таксама фонд стварыў анлайн-курсы польскай мовы polskijazyk.pl.

У Гродне Павел скончыў польскую школу, якую русіфікавалі ў 2022 годзе. Ён жыве за мяжой ужо каля 20 гадоў.

Павал Міцкевіч шмат гадоў займаўся развіццём трансмежавых праектаў. У 2010 годзе стаў адным з аўтараў дакументальнага фільма пра беларускую вёску Калеты, размешчаную на мяжы Польшчы і Літвы. Фільм атрымаў гран-пры на штогадовым фестывалі «Filmowe Podlasie Atakuje!» у Беластоку.

Хто такі Дзяніс Чашчавік?

Дзяніс Чашчавік у Беларусі працаваў інжынерам-праграмістам у «Белаграпрамбанку». У 2020 годзе апублікаваў у Facebook відэа жорсткага затрымання людзей сілавікамі ў Гродне, якое ён атрымаў з камеры назірання пасля запыту адваката. 10 жніўня каля ўваходу ў гродзенскі драмтэатр людзі схаваліся ад дажджу. «Супрацоўнік, апрануты па грамадзянцы, зняў усіх на тэлефон, камусьці напісаў і праз некалькі хвілін прыехала каманда зачысткі. Пад казырком засталіся толькі жанчыны і дзіця», — напісаў ён у подпісу да відэа. Ужо восенню 2020 года мужчына з’ехаў з Беларусі. Зараз жыве ў Польшчы, працуе як індывідуальны прадпрымальнік у сферы таксі. У 2022 годзе стаў адным з заснавальнікаў праекта «Пагоня Гродна», заснаваў і вядзе праект «Беларусы Беластока».

«Пасля шэрагу падзей — нешта падобнае было чакана. Чарга дайшла да мяне. Я не ведаю, што дакладна яны мне шыюць», — сказаў Дзяніс Hrodna.life. «У мяне ў Гародні засталася незакрытай скарга на затрыманні 10 жніўня 2020 года, дзе я напісаў, што гэта была помста Лукашэнкі тым грамадзянам, якія за яго не галасавалі», — дадаў ён. На ягонае жыццё спецвытворчасць не паўплывае амаль ніяк, упэўнены ён. «Што рабіў, то і буду рабіць далей».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024