Навіны

Амніставанага траўматолага з Гродна ўсё ж адправяць на «хімію»

У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 2 красавіка пройдзе пасяджэнне над урачом Андрэем Тодрыкам, якога судзілі па «справе артапедаў». Яму хочуць замяніць неадбытую частку «хатняй хіміі» на звычайную.

Суддзя — Дзмітрый Сасноўскі.

Пасяджэнне над Андрэем Тодрыкам. Скрыншот Hrodna.life

Андрэй Тодрык — былы загадчык артапеда-траўматалагічнага аддзялення № 2 БХМД Гродна. Яго судзілі за атрыманне незаконнага ўзнагароджання па ч.1 арт. 433 КК і ч. 2 арт. 433 КК. Ён нібыта меў зносіны з пастаўшчыком імпартных пратэзаў, усталёўваў іх пацыентам і атрымаў за гэта € 5700.

Мужчыну ў красавіку 2023 года асудзілі на 2,5 года «хатняй хіміі» і штраф у 310 базавых велічынь (11 470 рублёў) без пазбаўлення права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю. Адзін год яму прыбралі на падставе закона «Аб амністыі ў сувязі з Днём народнага адзінства». Ён працягнуў працаваць у БХМД, але не на кіруючай пасадзе.

Невядома, які тэрмін яму трэба будзе адбыць — не пазначылі, калі яго перавялі з-пад варты пад асабістае даручальніцтва.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024

У Гродне масава судзяць за падпіску на групу навін ВКонтакте на 26 тысяч чалавек

У Гродне ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць і судзяць за падпіску на паблік “Новости Гродно |…

20 мая 2024

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024