Навіны

У Гродне пачалі абнаўляць дарожную разметку

На магістральных вуліцах нанесці разметку плануюць да майскіх свят. У горадзе выкарыстоўваюць хуткасохлую фарбу — машынам можна ехаць ужо праз 10−15 хвілін пасля нанясення. Пры неабходнасці будуць перакрываць асобныя палосы і ўчасткі дарог, але поўнасцю закрываць рух не будуць.

Абнаўляць разметку пачалі некалькі дзён таму, калі пацяплела. Цяпер у горадзе працуюць чатыры брыгады дарожнікаў, расказалі на «Гродно Плюс».

Абнаўленнем разметкі займаюцца штогод. У мінулым сезоне ўдалося нанесці 80 тысяч кв. м разметкі. 90% абнаўляюць з году ў год, але частка ўказальнікаў з’яўляецца ўпершыню.

Калі наносіцца падоўжная разметка паміж палосамі, кіроўцы могуць проста 100−300 м не перабудоўвацца — тады нязручнасці мінімальныя, лічыць Аляксандр Лянец, дырэктар спецыяльнага мантажна-эксплуатацыйнага прадпрыемства Гродзенскага аблвыканкама. Больш складана, калі наносяць папярочную разметку — абнаўляюць пешаходныя пераходы, стрэлкі. Каб як мага менш перашкаджаць дарожнаму руху, работы вядуць таксама вечарам, ноччу і выхаднымі днямі.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024