Навіны

Гродзенца, які справіў патрэбу на Вечны агонь, асудзілі на два гады «хіміі»

Выпіўшы жыхар Гродна спыніўся пагрэцца ля Вечнага агню ў парку Жылібера, а потым памачыўся на полымя. Гэта зафіксавала камера відэаназірання. Мужчыну судзілі паводле ч.1 арт. 339 КК («Хуліганства») 1 красавіка 2024 года ў судзе Ленінскага раёна Гродна. Яго пакаралі двума гадамі абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Абвінавачаны 2002 года нараджэння на судзе цалкам прызнаў віну і раскаяўся, паведамілі ў прэс-службе Гродзенскага абласнога суда.

Уначы 22 студзеня 2024 года мужчына адзначаў Дзень нараджэння сябра ў арандаваным катэджы ў раёне стадыёна «Нёман» у Гродне. Кампанія выпівала, а каля паловы другой ночы малады чалавек пасварыўся з таварышамі і сышоў. У стане моцнага ап’янення ён дайшоў да Брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан у парку імя Жылібера, дзе і здзейсніў хуліганства.

Прыгавор суда не ўступіў у законную сілу. Бакі могуць яго абскардзіць і апратэставаць.

Чытайце таксама: Падлеткі залілі вечны агонь у Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Музей, арт-прастора, галерэя беларускіх брэндаў. Што будзе ў гродзенскім піўзаводзе пасля рэканструкцыі

Спіс будучых арандатараў шматфункцыянальнага комплексу ў будынках былога гродзенскага піўзавода ўжо часткова гатовы. Частка комплексу…

21 мая 2024

Гродзенца аштрафавалі за татуіроўку «А.С.А.В»

Упакоўшчык адной з фірмаў у Гродне выйшаў з дому ў 13.20 і "прадэманстраваў" на левай…

21 мая 2024

Вялікая дыскатэка, бібліялетнік і фэсты на Аўгустоўскім канале. Што новага будзе на XIV Фестывалі нацыянальных культур

XIV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне традыцыйна пачнецца агульным шэсцем дыяспар, пасля якога на…

21 мая 2024

Пенсіянерку з Гродна судзілі за спробу пазбавіцца ад гадаванца

Увечары гродзенка прывязала ланцужок з сабакам да лаўкі. Па яго яна не вярнулася. Так пенсіянерка…

21 мая 2024

Узламалі папулярны беларускі партал аб нерухомасці: скралі асабістыя дадзеныя 900 000 беларусаў

У выніку ўзлому зламыснікі завалодалі персанальнымі дадзенымі ўладальнікаў акаўнтаў на сайтах realt.by, kvartirant.by і mls.realt.by,…

21 мая 2024

У Новым замку ў Гродне адкрыюць кафэ ў французскім стылі

Вулічная кавярня ў французскім стылі адкрыецца проста ў двары Новага замка. Яно будзе працаваць толькі…

21 мая 2024