Візавы цэнтр VFS Global у Гродне. Фота ілюстрацыйнае: Hrodna.life
Візавыя цэнтры VFS Global у Беларусі, у тым ліку ў Гродне, павінны былі пачаць выдаваць балгарскі шэнген з 1 красавіка 2024 года. Але ў гэты дзень Амбасада Балгарыі ў Мінску паведаміла, што падаць дакументы можна будзе пазней.
Прымаць дакументы на балгарскія візы ў візавым цэнтры ў Мінску пачнуць з 15 красавіка 2024 г. У візавых цэнтрах у іншых гарадах, у тым ліку ў Гродне, падаць дакументы можна будзе з 1 траўня 2024 г.
Больш падрабязная інфармацыя пра шэнгенскія візы Балгарыі будзе даступная з 8 красавіка 2024 года на сайце візавага цэнтра «VFS Global» (https://visa.vfsglobal.com/blr/ru/bgr) і ў кол-цэнтры па нумары +375 17 3 882 912.
Прымаць дакументы на балгарскі шэнген плануюць візавыя цэнтры ў Мінску, Брэсце, Баранавічах, Віцебску, Гомелі, Гродне, Лідзе, Магілёве і Пінску. Консульскі збор павінен скласці € 35, збор візавага цэнтра — € 25.
Па рашэнні Рады Еўрапейскага саюза, з 31 сакавіка для Румыніі і Балгарыі адмянілі памежны кантроль на марскіх і паветраных межах у межах Шэнгенскай зоны. Пры гэтым на наземных межах кантроль захаваецца яшчэ нейкі час.
Але нават такі ўрэзаны варыянт пашырэння шэнгенскай зоны дазволіў Балгарыі і Румыніі выдаваць паўнацэнныя шэнгенскія візы.
Балгарыя і Румынія ўступілі ў Еўрасаюз у 2007 годзе. Ужо ў 2011 годзе яны тэхнічна былі гатовыя ўступіць і ў Шэнген. Аднак гэты крок блакіравалі іншыя краіны ЕС, найперш Аўстрыя.
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…